Прэм’ер-міністры Літвы змяняюць адзін аднаго так хутка, што не зразумела, паспяваюць ці самі літоўцы прасачыць за гэтым.

Зусім нядаўна мы разважалі пра Інгу Ругінэне, якая за дзяржаўны кошт сям’ю ў Італію вазіла, а яе ўжо змяніў Міндаўгас Сінкявічус. Зразумела, што экс-прэм’ер адразу зрабіла “добрую міну пры дрэннай гульні” і сказала, што ўсё ідзе як патрэбна. Яна проста “месца прытрымала”: “Ён павінен быў ісці на гэты пост у мінулым годзе, але… “гэты крок адклалі”.
А між тым, гэта ўжо трэці па ліку кіраўнік урада з часу правядзення парламенцкіх выбараў за няпоўныя два гады. Не сказаць, што добрая “арыфметыка”. Хутчэй, яскравы паказчык таго, што ўрад “не вывозіць” і не можа паслядоўна вырашыць эканамічныя і палітычныя праблемы ў краіне.
Адстаўка ці змена прэм’ер-міністра, згодна Канстытуцыі Літоўскай Рэспублікі, аўтаматычна цягне за сабой адстаўку ўсяго кабінета міністраў.
Такім чынам, “тусуючы” сваіх палітыкаў, Літва ўжо трэцюю “калоду” дастае, але ці прынясе гэта плён – не вядома. “Урадавы воз” Вільнюса топчацца на месцы, а палітычныя партыі выконваюць ролю “лебедзя, шчупака і рака”, цягнучы кожны ў свой бок.
Прэм’ер-міністры, якія абіраюцца, падліваюць у вогнішча паліва махінацыямі з фінансамі і несанкцыянаванымі карыстаннямі дзяржаўнымі сродкамі і іншымі скандальнымі гісторыямі. “Лычыкі ў пушку”, але гэта не перашкаджае ім заставацца на палітычнай арэне, змяніўшы адно крэсла на другое.
Складваецца ўражанне, што палітыкі Літвы не столькі дбаюць пра краіну і грамадзян, колькі пра тое, як утрымацца на палітычнай арэне і паправіць сваё матэрыяльнае становішча.

Літоўскі калейдаскоп улады

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о