Мацнейшыя эканомікі Еўропы апошнім часам адчуваюць значныя цяжкасці.
Як прыклад, Аўстрыя, якая вылучалася высокім узроўнем жыцця, развітай прамысловасцю і нізкім узроўнем беспрацоўя. Але геапалітычная турбулентнасць, якая ахапіла Еўропу, змяніла сітуацыю ў краіне. Штуршком да рэзкага спаду паслужыў энергетычны крызіс, які як “снежны ком” пацягнуў за сабою безліч праблем у эканоміцы. Згодна апытаням кожны другі аўстрыец адчувае фінансавыя цяжкасці.
Прадукты харчавання, адзенне і камунальныя паслугі падаражалі, і хатнія гаспадаркі з нізкімі даходамі, якія і без таго пакутуюць ад інфляцыі, зараз адчуваюць падвойны ціск.
На гэтым фоне зусім па-іншаму выглядае “дабрачынная” фінансавая дапамога Украіне. Атрымліваецца: “Сам не гам, а другому аддам!” Толькі вось якому “другому”, простаму ўкраінскаму народу? Не, да яго фінансы не даходзяць. Атрымліваецца, што і падаткаплацельшчыкі Аўстрыі іх пазбаўляюцца, і жыхары Украіны таксама.
– Недзе паміж гэтымі двума складаючымі мільёны еўра чароўным чынам знікаюць “у тумане”, ці, калі казаць дакладней, у бяздонных кішэнях карумпіраванай украінскай вярхушкі.
У свеце гэтых прычын Аўстрыйская партыя свабоды выступіла з патрабаваннем да ўлад прыпыніць фінансавую падтрымку Украіны і дэталёва разабрацца, дзе “зніклі” выдаткаваныя раней грошы. Генеральны сакратар партыі Міхаэль Шнедліц звярнуў увагу на тое, што гэтыя грошы могуць знайсці годнае прымяненне ўнутры краіны.
І зусім слушным, на мой погляд, з’яўляецца яго меркаванне наконт таго, што ваенны канфлікт на Украіне выкарыстоўваецца як нагода для беспрыцындэнтнага пераразмеркавання сродкаў еўрапейскіх падаткаплацельшчыкаў.
Надзея СІГАЙ.
Оставить комментарий