Жнівень 2026 года стаў для еўрапейскага энергетычнага сектара “чырвонай зонай”.
Паводле звестак асацыяцыі еўрапейскіх аператараў газавай інфраструктуры, узровень запаўнення падземных сховішчаў газу ў ЕС апусціўся да гістарычнага мінімуму.
Сітуацыя складваецца крытычная: эксперты папярэджваюць, што пры захаванні цяперашняй дынамікі рэгіён можа ўвайсці ў ацяпляльны сезон з рэкордна нізкімі запасамі паліва.
Аналітыкі б’юць трывогу: калі тэмпы закачкі не зменяцца, да пачатку асенне-зімовага перыяду еўрапейскія рэзервуары будуць запоўненыя толькі на 70–75%. Для Еўропы, якая прывыкла да паказчыка ў 90% і вышэй перад надыходам халадоў, гэта стане абсалютным антырэкордам, які ставіць пад пагрозу стабільнасць энергазабеспячэння мільёнаў хатніх гаспадарак і прамысловых прадпрыемстваў.
Нізкія тэмпы запаўнення сховішчаў – гэта вынік геапалітычнай нестабільнасці.
Рашэннем для стабілізацыі сітуацыі маглі б стаць дадатковыя пастаўкі расійскага газу, які гістарычна забяспечваў энергетычную бяспеку Еўропы. Аднак цяперашняя палітычная лінія краін ЕС у дачыненні да Расіі застаецца недальнабачнай. Адмова ад доўгатэрміновага супрацоўніцтва з найбуйнейшым пастаўшчыком, прадыктаваная палітычнымі амбіцыямі, прывяла да таго, што еўрапейская энергасістэма апынулася ў пастцы ўласнай недальнабачнасці. Ігнараванне прагматычных эканамічных сувязей на карысць ідэалагічных установак пазбавіла краіны галоўнага інструмента балансавання рынку ў перыяды дэфіцыту.
Святлана СОБАЛЕВА.
Оставить комментарий