Вясна ў нашым горадзе традыцыйна агаліла не толькі асфальт, але і застарэлыя праблемы добраўпарадкавання.
Самая вялікая стаянка ў цэнтры горада, каля гарадской аптэкі сёння больш нагадвае палігонныя выпрабаванні для пазадарожнікаў, чым цывілізаваную паркоўку.
Снег, які своечасова не вывезлі, ператварыўся ў цяжкую кашу і глыбокія лужыны. Аўтамабілісты вымушаны літаральна “штурмаваць” парковачныя месцы, рызыкуючы абліць брудам пешаходаў. З-за снежных завалаў і вады карысная плошча стаянкі скарацілася амаль удвая.
Гараджане справядліва задаюцца пытаннем: чаму зона адказнасці камунальных службаў заканчваецца там, дзе пачынаюцца інтарэсы вадзіцеляў? Пакуль адказныя асобы чакаюць, калі “сама растане”, цэнтр горада губляе аблічча, а жыхары – нервы.
Надышоў час змяніць рэжым чакання на рэжым уборкі.
В.МІКАЛАЕВА.
Фота аўтара.






Оставить комментарий