Газета “Петрыкаўскія навіны” – выданне, якое імкнецца прапагандаваць сваю дзейнасць у розных калектывах і арганізацыях.
Сёння карэспандэнты “ПН” наведаліся у Прыватнае вытворчае унітарнае прадпрыемства “СЯЛЮКІ”, якое займаецца пашывам спецадзення. Мэта наведвання –
Дзень падпісчыка, таму што чэрвень – гэта не толькі першы месяц лета, але і пачатак падпісной кампаніі на другое паўгоддзе 2026 года. Выбар застаецца за кожным, як падпісацца: на месяц або на квартал – галоўнае, каб родная “раёнка” была ў іх прыярытэце.
Падчас сустрэчы карэспандэнт расказала пра гістарычны шлях раённага выдання, асноўныя рубрыкі. Акрамя таго засяродзіла ўвагу на тым, што прапануе «ПН» сваім чытачам у інтэрнэт прасторы. Удзельнікі сустрэчы выказалі цікавасць да таго, якім чынам ідзе сувязь газеты са сваімі чытачамі, хто можа стаць аўтарам нататкі ў выданні.
Чытачкі адзначылі, што больш за ўсё ім падабаюцца рубрыкі пра землякоў, калектывы і прадпрыемства – таму што чытаеш пра тых, каго ведаеш.







Оставить комментарий