Сённяшняя раніца ў Петрыкаве пачалася з асаблівай і вельмі кранальнай місіі.
У Дзень бацькі актывісты раённай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» сумясцілі прыемнае з карысным і разам з супрацоўнікамі аддзялення ДАІ РАУС выправіліся на вуліцы горада.

Мэта была простая, але даволі важная — падарыць нашым татам хвілінку радасці і яшчэ раз нагадаць пра бяспеку. Бо кожнага бацьку дома вельмі чакаюць дзеці!

Арганізатары акцыі падрыхтавалі для мужчын душэўныя сюрпрызы: салодкія цукеркі з найлепшымі пажаданнямі і карысныя памяткі. У іх нагадалі пра важнасць захавання правілаў дарожнага руху і абавязковае выкарыстанне святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак.

Душэўныя віншаванні, цёплыя ўсмешкі і шчыры клопат зрабілі гэту раніцу па-сапраўднаму святочнай.

Дзякуй нашым татам за іх мужнасць, адказнасць і прыклад для дзяцей!

Беражыце сябе на дарогах і ў жыцці!

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные