Ёсць у восені нейкая асаблівая магія, якую немагчыма перадаць словамі — яе можна толькі адчуць сэрцам. Калі паветра становіцца празрыстым і крыху прахалодным, а сонца пачынае ласкава прыграваць.

Гледзячы на гэтую прыгажосць, разумееш: восень — гэта не проста пара года, гэта таленавітая майстрыха. Яна бярэ сваю палітру і пачынае фарбаваць. Звычайныя дрэвы, якія ўлетку былі зялёнымі, раптам апранаюцца ў яркія, амаль казачныя ўборы.

На Петрыкаўшчыне восень адчуваецца па-асабліваму ўтульна. Гэта час, калі хочацца спыніцца, зрабіць глыбокі ўдых і проста назіраць.

У гэтыя хвіліны прыходзіць разуменне: сапраўдная прыгажосць не патрабуе мітусні. Яна ў цішыні ранішніх туманаў, што ахутваюць берагі Прыпяці, у цёплым святле, якое прабіваецца скрозь залатыя кроны дрэў.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные