На падставе артыкула 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 г. № 154-З “Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным уладкаванні Рэспублікі Беларусь” Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт паведамляе грамадзянам аб пачатку правядзення грамадскага абмеркавання аб планаваным змяненні межаў горада Петрыкава і Петрыкаўскага сельсавета.

Для прывядзення межаў горада Петрыкава ў адпаведнасць з распрацаваным і зацверджаным Генеральным планам, у мэтах далейшай распрацоўкі дэталёвага плана мікрараёна жылой забудовы “Паўночны-3”, масіваў сядзібнай забудовы ў раёне “Яніна” і па вуліцы Муляроўская ў горадзе Петрыкаве неабходна ўключыць у межы Петрыкава зямельныя ўчасткі агульнай плошчай 35,83 га, выключыўшы іх з межаў Петрыкаўскага сельсавета, а таксама выключыць з мяжы Петрыкава зямельныя ўчасткі агульнай плошчай 53,83 га і ўключыць іх у межы Петрыкаўскага сельсавета.

Інфармацыя аб зямельных участках, якія плануецца ўключыць у межы Петрыкава

Запланаваная для ўключэння ў межы горада тэрыторыя агульнай плошчай 35,83 га размешчана ў асноўным у паўночнай частцы Петрыкава ў раёне мікрараёна “Паўночны” часткова прадстаўлена сельскагаспадарчымі землямі сельскагаспадарчага прызначэння СУП “Палессе–Аграінвест” плошчай 25,52 га; землямі пад забудовай, плошчай 3,24 га; землямі пад павярхоўнымі воднымі аб’ектамі (каналы) плошчай 1,43 га; землямі пад дарогамі, плошчай 1,91 га. Таксама ў межы Петрыкава ўключаюцца землі пад дарогамі, плошчай 1,81 га, размешчанымі ў раёне вуліц Муляровская і Маладзёжная, землі пад драўняна-хмызняковай расліннасцю, плошчай 1,07 га і іншыя землі на плошчы 0,85 га.

Гэтыя землі агульнай плошчай 35,83 га будуць выключаны з межаў Петрыкаўскага сельсавета.

Інфармацыя аб зямельных участках, якія плануецца выключыць з граніцы Петрыкава

Тэрыторыі для выключэння з мяжы горада размешчаны ў заходняй частцы Петрыкава. Агульная плошча зямельных участкаў, якія выключаюцца з граніц Петрыкава, складае 53,83 га, у тым ліку ворныя сельскагаспадарчыя землі СУП “Палессе-Аграінвест”, плошчай 28,16 га; лясныя землі, плошчай 8,67 га; землі пад драўняна-хмызняковай расліннасцю, плошчай 13,29 га і іншыя землі плошчай 3,71 га.

Зямельныя ўчасткі, выключаныя з межаў Петрыкава, будуць ўключаны ў межы Петрыкаўскага сельсавета.

Грамадзяне ў сферы адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання маюць права выказваць меркаванні па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання, уносіць прапановы аб утварэнні, аб’яднанні і скасаванні адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак, устанаўленні і змяненні іх граніц.

Дадзеная інфармацыя размешчана таксама на сайце Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта: http://petrikov.gomel-region.by/ru у раздзеле «Грамадскія абмеркаванні».

Азнаёміцца з планам змянення граніц г.Петрыкава і Петрыкаўскага сельсавета, а таксама атрымаць больш дэталёвую інфармацыю па гэтых пытаннях можна ў аддзеле землеўпарадкавання Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта.

Арганізатар грамадскага абмеркавання:

Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт, Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, 247912 г. Петрыкаў, вул. Юрыя Гагарына, 15, Е-mail: office@petrikov. gov.by.

Кантактная асоба: Будовіч-Ярмак Надзея Міхайлаўна, тэл. 8 (02350) 29026.

Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт просіць грамадзян у тэрмін да 8 красавіка 2026 года выказаць сваё меркаванне па пытанні змянення межаў горада Петрыкава і Петрыкаўскага сельсавета.

Прапановы прымаюцца ў пісьмовым выглядзе на адрас: 247912 г. Петрыкаў, вуліца Юрыя Гагарына, 15 і на электронную пошту Е-mail: office@petrikov.gov.by.

Аддзел землеупарадкавання Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о