Выбар прафесіі – аснова жыццёвага поспеху

0
305

На Петрыкаўшчыне для вучняў устаноў адукацыі прайшло мерапрыемства ў рамках чацвёртай Рэспубліканскай маладзёжнай ярмаркі вакансій.

Мэта ярмаркі – садзейнічанне ў працаўладкаванні не толькі навучэнскай моладзі ў вольны ад вучобы час, але і выпускнікоў навучальных устаноў.

Адкрываючы сустрэчу, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ганна Кароль адзначыла, што маладзёжная ярмарка вакансій – гэта выдатная магчымасць прайсці прафтэставанне або вызначыцца з далейшай кар’ернай траекторыяй.

У ходзе сустрэчы школьнікам распавялі пра тое, якія прафесіі запатрабаваныя ў Петрыкаўскім раёне, пра заключэнні дагавораў, як можна запісацца ў студатрад, колькі зарабіць і дзе атрымаць першы прафесійны вопыт. Дарэчы, мінулым летам пры садзейнічанні фінансавання ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне было працаўладкавана больш за 145 юнакоў і дзяўчат.

Падчас маладзёжнай ярмаркі вакансій рабяты змаглі азнаёміцца з рознымі формамі занятасці. Гэта як праца ў студэнцкім атрадзе, так і індывідуальнае працаўладкаванне на вакансіі і часовыя дадатковыя працоўныя месцы, якія створаны за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацабароны насельніцтва. Дзякуючы гэтаму, свой першы працоўны вопыт змогуць атрымаць навучэнцы школ і юнакі старэйшыя за 14 гадоў.

Працаўладкавацца і зарабіць першыя грошы юным петрыкаўчанам прапаноўвалі прадстаўнікі кадравых службаў ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас”, РАНС, РАУС, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, БРСМ, ТВвод, райжылкамгасу, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, СУП “Палессе-Аграінвест”.

У ходзе сустрэчы прысутныя даведаліся, якія працоўныя праекты запланаваны ў перыяд летніх канікулаў у школах. Карыснай стала інфармацыя, якая датычыцца прававых аспектаў працаўладкавання маладых работнікаў: з якога ўзросту можна працаваць, абмежаванні па відах работ і працягласці рабочага часу, якія дакументы трэба прадастаўляць наймальніку пры працаўладкаванні.

Саюз моладзі прапанаваў працаўладкаванне школьнікаў у складзе студатрадаў. Але ёсць адна ўмова – абавязковае членства БРСМ. Заяўкі на працу ў студатрадзе пакінула вельмі шмат непаўналетніх чалавек. Большасць з хлопчыкаў і дзяўчынак ужо не першы год знаходзяць працу на канікулах, дзякуючы раённаму камітэту БРСМ і сёння вырашаюць не адыходзіць ад гэтай традыцыі.

Маладзёжная ярмарка дапамагае ўсім жадаючым выбраць месца будучай працы, бліжэй пазнаёміцца з наймальнікам, задаць усе пытанні і атрымаць на іх адказы. У сваю чаргу наймальнікі ўжо прыкладна ўяўляюць, колькі хлопчыкаў і дзяўчынак плануе прыйсці да іх на працу. Магчыма, менавіта гэты першы крок стане галоўным у выбары будучай прафесіі.

Марыя ТАМКО,
фота аўтара.

Выбар прафесіі – аснова жыццёвага поспеху Выбар прафесіі – аснова жыццёвага поспеху Выбар прафесіі – аснова жыццёвага поспеху Выбар прафесіі – аснова жыццёвага поспеху Выбар прафесіі – аснова жыццёвага поспеху Выбар прафесіі – аснова жыццёвага поспеху Выбар прафесіі – аснова жыццёвага поспеху Выбар прафесіі – аснова жыццёвага поспеху Выбар прафесіі – аснова жыццёвага поспеху Выбар прафесіі – аснова жыццёвага поспехуВыбар прафесіі – аснова жыццёвага поспеху Выбар прафесіі – аснова жыццёвага поспеху Выбар прафесіі – аснова жыццёвага поспеху Выбар прафесіі – аснова жыццёвага поспеху Выбар прафесіі – аснова жыццёвага поспеху Выбар прафесіі – аснова жыццёвага поспеху Выбар прафесіі – аснова жыццёвага поспеху Выбар прафесіі – аснова жыццёвага поспеху Выбар прафесіі – аснова жыццёвага поспеху Выбар прафесіі – аснова жыццёвага поспехуВыбар прафесіі – аснова жыццёвага поспеху Выбар прафесіі – аснова жыццёвага поспеху Выбар прафесіі – аснова жыццёвага поспеху Выбар прафесіі – аснова жыццёвага поспеху Выбар прафесіі – аснова жыццёвага поспеху

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о