Філасофія мабільнай медыцыны

0
223

Філасофія мабільнай медыцыныСучасны салон і тэхнічныя характарыстыкі, магчымасць падключыць шматлікае медыцынскае абсталяванне і камфортныя кліматычныя ўмовы ў салоне – усё гэта пра новы айчынны аўтамабіль хуткай дапамогі.

Філасофія мабільнай медыцыныІмпартазамяшчэнне – адзін з асноўных напрамкаў беларускай эканомікі, які працуе ва ўсіх галінах прамысловасці і аўтамабілебудаванне не выключэнне. У 2023-2024 гадах на ААТ “МАЗ” пачалася маштабная серыйная вытворчасць “МАЗ-Купава”, на базе суцэльнаметалічнага грузавога фургона для Міністэрства аховы здароўя. Сёння гэтыя аўтамабілі вы можаце ўбачыць у розных куточках Беларусі: ад вуліц вялікіх гарадоў да лясных грунтовых дарог. Яны спяшаюцца нам на дапамогу ў любы час і ў любое надвор’е. Петрыкаўская ЦРБ – у шэрагах устаноў, якія атрымалі гэтыя машыны. Зараз на “ўзбраенні” станцыі медыцынскай дапамогі ўстановы аховы здароўя нашага раёна ўжо працуюць сучасныя аўтамабілі хуткай дапамогі. Але мадэрнізацыя машыннага парку працягваецца і днямі райбальніца атрымала яшчэ адну новую “хуткую дапамогу”. З гэтай нагоды мы завіталі ў Петрыкаўскую ЦРБ.

Філасофія мабільнай медыцыны– Усе машыны, якімі карыстаюцца супрацоўнікі станцыі хуткай дапамогі горада Петрыкава, мы атрымалі ў апошнія 3 гады. У Навасёлках і Капаткевічах, працуюць аўтамабілі з прабегам 5 гадоў. Такім чынам, на пяць брыгад у нас пяць “хуткіх” і адна машына рэзервовая. Хочацца адзначыць, што кожная новая атрыманая машына мае пэўныя новыя ўдасканаленні для зручнасці аказання медыцынскай дапамогі – вытворцы трымаюць руку на “пульсе” патрэб выяздных брыгад, – расказвае старшы фельдшар Наталля Кастылецкая.

Філасофія мабільнай медыцыны– Асаблівасць новых аўтамабіляў – высокі салон, што дазваляе камфортна ў поўны рост рухацца ў ім. Машына абсталявана зручнай панэллю, куды выведзены кісларод, ёсць магчымасць падключыць медыцынскую апаратуру, у тым ліку, пры неабходнасці, і рэанімацыйную. Прадугледжаны дазатары для антысептыка, сурвэтак, працэдурны столік, – далучаецца да размовы фельчар Таццяна Белакур.

– Хачу звярнуць увагу на крэслы салона, якія паварочваюцца і маюць падгалоўнікі і рамяні, што зручна і бяспечна для пацыентаў. Усё абсталяванне размешчана такім чынам, каб не перашкаджаць медыцынскім работнікам падчас аказання дапамогі. Машына абсталявана каляскай-каталкай, якая рэгулюецца па вышыні і можа вытрымаць пацыента вагой больш за 200 кілаграмаў, – адзначыла яе калега Аксана Ганцэвіч.

Філасофія мабільнай медыцыны– У новай машыны, якая паступіла да нас, шасціступенчатая каробка перадач, з’явілася задняя відэакамера, дадатковыя фанары, якія дапамагаюць у цемры знаходзіць патрэбны дом. Трэба адзначыць, што аўтамабілі хуткай дапамогі, якія выпускаюцца айчыннымі вытворцамі, адпавядаюць усім нормам, у тым ліку і міжнародным, да машын такога прызначэння. Яны абсталяваны тэхнічнымі сродкамі, якія ў свой час мы бачылі толькі ў замежных фільмах: гэта і сучасныя насілкі, і крэсла, якое дазваляе перамяшчаць хворага па прыстуках лесвіцы шматпавярховых дамоў. Медыцынскі салон аўтаномны, у ім можна падтрымліваць цеплавы рэжым не залежна ад таго, працуе рухавік машыны ці не – гэта дазваляе зрабіць аказанне медыцынскай дапамогі камфортным у любых умовах надвор’я, – паведаміў нам механік Петрыкаўскай ЦРБ Андрэй Тарасевіч.

103 — гэты нумар мы набіраем у надзеі на хуткую і якасную дапамогу пры вострых захворваннях ці траўмах. І новы аўтамабіль стаў яшчэ адным звяном удасканальвання медыцынскай дапамогі на Петрыкаўшчыне.

Надзея СІГАЙ,
фота Марыі ТАМКО.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о