Карэспандэнты газеты «Петрыкаўскія навіны» наведалі з Днём падпісчыка калектыў малочна-таварнай фермы «Церабаў» СУП «Палессе-Аграінвест».
Супрацоўнікі рэдакцыі пагутарылі з работнікамі фермы, даведаліся пра іх будзённыя клопаты, прафесійныя поспехі і, вядома ж, пра стаўленне да раённай газеты. Было прыемна чуць, што работнікі аграпрамысловага комплексу актыўна выпісваюць «Петрыкаўскія навіны», і з задавальненнем іх чытаюць.
Сельгаснікі адзначылі, што для іх газета – гэта сувязь з роднымі мясцінамі, магчымасць быць у курсе ўсіх падзей, якія адбываюцца на Петрыкаўшчыне.
– Прыемна, што жыццё сельгаснікаў знаходзіць адлюстраванне на старонках газеты, – адзначыла брыгадзір фермы. – Мы бачым, што наша справа важная і заўважаная. А яшчэ: калі мы бачым свае імёны ці фотаздымкі ў газеце, гэта выклікае асаблівую гордасць. Таксама ў час сустрэчы работнікі МТК выказалі свае пажаданні раённаму выданню.







Оставить комментарий