Вясна ў Петрыкаве сёлета ранняя: цеплыня трымаецца ўжо амаль месяц. Зусім хутка горад запоўніцца гуляючымі – моладзь выйдзе на праменады, ветэраны пацягнуцца на свежае паветра, а закаханыя пары пачнуць шукаць тыя самыя ўтульныя куткі для вячэрніх “дэфіле” пад месяцам.
Але ў бочцы вясновага мёду з’явілася лыжка дзёгцю, прычым у самым сэрцы горада.
Адно з упадабаных месцаў адпачынку ў гарадскім парку сустрэла сезон, мякка кажучы, не ў форме: зламаная за зіму лаўка так і стаіць нямым дакорам нашаму добраўпарадкаванню.
Парк – месца бойкае, запатрабаванае ўсімі пакаленнямі. І калі “прырода прачнулася”, то камунальныя службы, здаецца, яшчэ знаходзяцца ў зімовай спячцы. А камфорт, як правіла, у дэталях: адна такая загана псуе агульную карціну ўсяго абноўленага парку.
Хочацца верыць, што да наступлення па-сапраўднаму цёплых красавіцкіх вечароў парадак будзе наведзены. Бо для таго, каб паправіць лаўку, досыць проста гаспадарскага погляду і пары працоўных рук.
А. МАКСІМАЎ.
Фота аўтара.






Оставить комментарий