У вёсцы Бяланавічы філіял “Мазырскія электрычныя сеткі” РУП “Гомельэнерга” Петрыкаўскі раён электрычных сетак правёў доўгачаканае абнаўленне – замянілі старыя апоры ліній электраперадач на новыя. Бяспека, стабільнае святло і абноўлены выгляд – гэта, вядома, выдатна. Энергетыкам дзякуй за працу.

Але ёсць адно “але”. Новыя слупы стаяць і цешаць вока, а старыя апоры так і засталіся кінутымі ўздоўж дарогі. Мінуў ужо не адзін месяц, а “склад” пад адкрытым небам нікуды не падзеўся. Мала таго, што гэта псуе ўвесь выгляд пасля “добраўпарадкавання”, дык яшчэ і стварае нязручнасці для пешаходаў і кіроўцаў.

Хочацца нагадаць, што дэвіз “зрабіў справу – гуляй смела” ў дадзеным выпадку мае на ўвазе яшчэ і ўборку тэрыторыі пасля праведзеных работ.

Разлічваем на аператыўнае ўхіленне выяўленага недахопу.

В. МІКАЛАЕВА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о