Ці будзе сад… у падвале?

0
108

Ці будзе сад… у падвале?На вуліцы Карла Маркса, што ў горадзе Петрыкаве, каля дома № 52 заўважыла цікавую карціну. Нават падумала, што гэта клумбы супрацоўнікі райжылкамгаса так блізка ля падмурка дома размясцілі.

Але аказалася, што з падвальных калодзежаў весела выглядаюць зялёныя шапкі. Падыйшла бліжэй: гэта нават не зелле, а паднімаюцца ўсеўладныя амерыканскія клёны!
Зразумела, што калі яны тут яшчэ трохі падрастуць, то і саўладаць з імі будзе цяжэй і шкоду падмурку яны нанясуць.
Звяртаемся да адказных службаў – пара выдаліць гэту зялёную “прыгажосць”. Падвал – не месца для зялёных насаджэнняў!

Т.Міхалава, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о