Петрыкаўшчына далучылася да экалагічнай акцыі “Беларусь сінявокая”.
Мэта маштабнай ініцыятывы простая і высакародная: навесці парадак і добраўпарадкаваць тэрыторыі, прылеглыя да сацыяльна значных водных аб’ектаў. Гэта значыць не толькі прыбраць смецце і ачысціць берагі, але і стварыць камфортныя і бяспечныя зоны адпачынку для людзей, а таксама аднавіць натуральную прыгажосць гэтых месцаў.
Супрацоўнікі Петрыкаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, прадстаўнікі Беларускага грамадства паляўнічых і рыбаловаў, дэпутацкага корпуса навялі парадак на прылеглай тэрыторыі пляжу № 1 горада Петрыкава. За час сумеснай працы з тэрыторыі пляжа вывезена больш за 20 мяшкоў смецця.
Як адзначыў начальнік Петры-каўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ігар Зенкевіч, далучыцца да ініцыятывы можа кожны. Удзел у акцыі, суботніках, беражлівыя адносіны да прыроды ў паўсядзённым жыцці – усё гэта ўклад у важную справу:
– “Беларусь сінявокая” – гэта рух да чыстай будучыні, да гармоніі чалавека і прыроды. Давайце разам будзем падтрымліваць прыгажосць нашых водных жамчужын Палесся і захаваем іх для будучых пакаленняў!, – адзначыў Ігар Пятровіч.
Марыя ТАМКО,
фота аўтара.








Оставить комментарий