Аграгарадок Пціч – месца з багатай гісторыяй і актыўным рухам, але стан мясцовага прыпыначнага пункта сёння выклікае ў жыхароў не гонар, а толькі горкі ўздых.

Так, аблупленая фарба на сценах павільёна і даволі “стомленая” лаўка ствараюць гнятлівае ўражанне ў тых, хто штодня чакае тут транспарт.

Жыхары аграгарадка справядліва задаюцца пытаннем: няўжо рамонт аднаго невялікага аб’екта – гэта непасільная задача для адказных службаў? Дарожная служба павінна звярнуць увагу на гэты аб’ект, пакуль вясновая “прарэхі” ў добраўпарадкаванні не сталі візітнай карткай населенага пункта. І яшчэ: павага да людзей пачынаецца з такіх дробязяў, як чысты і цэлы прыпынак у родным аграгарадку.

А. МАКСІМАЎ. Фота аўтара.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные