Будаўнічыя матэрыялы як частка гарадскога ландшафту

0
124

Будаўнічыя матэрыялы як частка гарадскога ландшафтуУжо не адзін месяц жыхары па вуліцы Кастрычніцкай – у прыватнасці тыя, хто пражывае паблізу базы райпо – вымушаны назіраць непрывабную карціну.

На тратуары, пад адкрытым небам, складзіраваны матэрыялы, прызначаныя для будаўніцтва тэлекамунікацыйных сетак. Такая сітуацыя выклікае пытанні.

Па-першае захламленне зялёнай зоны будаўнічымі матэрыяламі стварае нязручнасці для жыхароў. Такое “складаванне” можа ўяўляць небяспеку, асабліва ў цёмны час сутак, павялічваючы рызыку падзенняў і траўмаў людзей.

Яшчэ здзіўляе той факт, што арганізацыя, адказная за гэтыя матэрыялы, разлічвае на тое, што ў малалюдным месцы яны застануцца некранутымі і не знікнуць.
Спадзяемся, што крытычны матэрыял паслужыць для перагляду пытання аб размяшчэнні “будаўнічай інсталяцыі”.

Антаніна СМІРНОВА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о