Роўна дзесяць гадоў таму, 23 мая 2016 года, было прынята рашэнне, якое аб’яднала самых актыўных і адданых спорту жыхароў раёна. З таго дня пярвічная арганізацыя “Ветэраны фізічнай культуры і спорту Петрыкаўскага раёна” вядзе свой адлік.
Вы лучшая команда здесь!
Победа лишь только за вами.
В вас сила воли, стойкость есть
Вы стали супер-игроками!
Я вам желаю так держать,
Рекордам к новым все стремиться,
Медали кубки получать,
Всегда победами гордиться!

Гісторыя стварэння першаснай арганізацыі
Усё пачалося з Рашэння Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта № 559 ад 23 мая 2016 года. Дакумент быў падпісаны на падставе заявы старшыні Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага аб’яднання “Ветэраны фізічнай культуры і спорту” Мікалая Нілава, а таксама ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб грамадскіх аб’яднаннях” і Пастановай Міністэрства юстыцыі № 48 ад 30 жніўня 2005 года. Арганізацыйны пленум праходзіў на базе раённага савета ветэранаў, які ў той час узначальваў Міхаіл Сойма. Менавіта тады было прынята рашэнне аб выбранні кіраўніка пярвічкі.
Спачатку членам арганізацыі мог стаць кожны жыхар раёна, які дасягнуў пенсійнага ўзросту. Аднак для павелічэння колькасці арганізацый ў вобласці пазней з’явілася важная папраўка: “Членам ветэранскай арганізацыі можа стаць любы грамадзянін, які дасягнуў 45 гадоў і завяршыў актыўны ўдзел у спаборніцтвах”. Пры правядзенні абласной спартакіяды ветэранаў раёнам дазволена заяўляць удзельнікаў ад 45 гадоў.
Першыя крокі і развіццё
Спачатку прыйшлося правесці вялікую тлумачальную работу. У першую чаргу аб’яднанне зацікавіла сапраўдных аматараў спорту: настаўнікаў фізкультуры, трэнераў ДЮСШ, прафесіяналаў. Так пачалося фарміраванне першаснай ячэйкі.
Практычна з першага года ў план мерапрыемстваў уключылі раённую спартакіяду сярод ветэранаў ва ўзросце ад 50 гадоў. Гэтага рэгламенту прытрымліваюцца і сёння. І народ пайшоў – мерапрыемствы праходзяць заўсёды масава і цікава.
На сённяшні дзень у спісе пярвічнай арганізацыі – 48 членаў: 39 мужчын і 9 жанчын. Сярод іх – 3 майстры спорту СССР і 2 кандыдаты ў майстры спорту.
Самы сталы – Мікалай Міхайлавіч Хамец, якому споўнілася 80 гадоў. Самыя “юныя” – Аксана Кавальчук і Сяргей Майорчык.
Спісачны склад уключае ў сябе жыхароў горада Петрыкава і Капаткевіч, а таксама населеных пунктаў Чалюшчавічы, Бабунічы, Пціч і Макарычы.
Нашы людзі: памяць і гонар
Члены пярвічкі – актыўныя ўдзельнікі грамадскай дзейнасці спартыўных спаборніцтваў і іншых мерапрыемстваў. На жаль, пайшлі з жыцця Вячаслаў Часнакоў і Сяргей Елька, Уладзімір Талецкі, Аляксандр Чавус, Мікалай Мазуркевіч, Валянцін Кузьміч, Леанід Кітус, Ігар Шастапалаў – мы іх памятаем і шануем памяць пра іх, гэта людзі, адданыя спорту да канца сваіх дзён.
Актывісты грамадскай арганізацыі
Лепшымі спартсменамі з’яўляюцца Аксана Кавальчук, Уладзімір Літош, Галіна Клапаць, Юрый Юніцкі, Уладзімір Вабішчэвіч, Кацярына Хамец, Сяргей Маёрчык, Ірына Купрэй, Раіса Будзіловіч, Сяргей Корж, Васілій Пінчук.
Грамадскую работу вядуць Галіна Вабішчэвіч, Віктар Іваноў, Уладзімір Адаміч, Мікалай Жукоўскі і Сяргей Шпак, які з’яўляецца намеснікам старшыні пярвічкі.
Жыццё ветэранаў сёння
Арганізацыя працуе пры падтрымцы раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў, аддзела спорту Петрыкаўскага райвыканкама і раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.
Члены арганізцыі актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці Петрыкаўшчыны: сустракаюцца з моладдзю, дапамагаюць у судзействе спаборніцтваў, выходзяць на суботнікі. Добрай традыцыяй стала падтрымка юбіляраў: іх віншуюць з днём нараджэння, узнагароджваюць Ганаровымі граматамі. Рэгулярна арганізацыя асвятляе сваю дзейнасць у раённай газеце.
Паважаныя ветэраны, прыміце сардэчныя віншаванні і найлепшыя пажаданні, у сувязі з нашым 10-гадовым юбілеем! Наймацнейшага здароўя, шчасця, дабрабыту, мірнага неба і актыўнага даўгалецця!
З павагай, Аляксей Каюкала.






Оставить комментарий