Наведваючы Грабаўскі сельскі Савет, нельга не адзначыць станоўчыя змены, якія адбыліся ў апошні час у сферы дарожнай інфраструктуры.
Добраўпарадкаваныя дарогі прыемна радуюць вока і сведчаць аб клопаце мясцовых улад пра зручнасць жыхароў і гасцей рэгіёну. Аднак, як гэта часта бывае, нават у найлепшых карцінах могуць з’явіцца непрыемныя штрыхі, якія псуюць агульнае ўражанне.
Адзін з такіх – інфармацыйны знак, які абазначае назву населенага пункта – Вялікія Сялюцічы. Іржавыя плямы на шыльдзе, якія пакрываюць яго паверхню, надаюць дарожнаму элементу непрывабны выгляд і ствараюць уражанне занядбанасці.
Мы спадзяемся, што адпаведная служба зверне ўвагу на дадзены факт. Бо менавіта такія, здавалася б, дробязі, ствараюць агульную карціну і ўплываюць на наша ўспрыманне навакольнага свету.
Антаніна СМІРНОВА, фота аўтара.





Оставить комментарий