Нядаўняя паездка праз вёску Аголіцкая Рудня Петрыкаўскага сельскага Савета пакінула непрыемны след у памяці. Каля ўзбочыны дарогі кіроўцаў сустракае канструкцыя – архітэктурнай формай назваць цяжка, з падручных матэрыялаў. Яна, мусіць, задумвалася як нешта, што будзе радаваць вока, ствараць прыемную атмасферу. Аднак, у тым выглядзе, у якім яна знаходзіцца сёння, задума аўтара, на жаль, не ўдалася.
Фарба аблезла, матэрыялы адтапырыліся, ствараючы ўражанне запушчанасці і неахайнасці. Гэтая кампазіцыя размешчана ў месцы, дзе штодня праязджае вялікая колькасць людзей. Замест таго, каб зараджаць летнім настроем, “Сонейка” наадварот, дэманструе людскую абыякавасць.
Узнікае пытанне: ці актуальная “прыгажосць” у такім выглядзе? Можа, тэрыторыя выглядала б без яе больш выйгрышна? Здаецца, адказ на пытанне – відавочны.
Антаніна СМІРНОВА,
фота аўтара.




Оставить комментарий