Бліны – адна з любімых страў не толькі беларусаў. Тонкія і тлустыя, з маслам і смятанай, з начынкаю і без яе. Можна есці як асноўнае блюда, а можна і на дэсерт.
Вырашыўшы згатаваць гэту цудоўную страву, сутыкнулася з праблемай. Мая старая цудоўная чыгуначная патэльня, якая дасталася мне ў спадчыну (і гэта не жарт!), ужо не жадае “адпускаць” тое, што на яе патрапіла. Блін становіцца другім “дном”, і нічога з ім зрабіць не можна.
Як чалавек заняты, не маю часу бегаць па крамам, таму звярнулася да сродкаў сеткі інтэрнет. Адразу вызначыліся дзве “прэтэндэнткі”. Першая – бліная патэльня “VICTORIA Прэстыж” дыяметрам 24 сантыметры, другая – таго ж дыяметру вытворчасці “Mayer&Boch”. Матэрыял посуду, форма, фактура дна і матэрыял ручак у вырабаў аднолькавыя. Розніца ў вышыні посуду: імпартная – 1,5, а айчынная – 2 сантыметры, і ў антыпрыгарным пакрыцці. Адрозніваецца і таўшчыня сценак: імпартная саступае нашай на 0,5 сантыметра. Не ведаю, як для вас, а для мяне – гэта 2:0 у нашу карысць.
Вышэйшыя “барты” дазваляюць пячы мае любімыя тлустыя і пухнатыя “кіслыя” бліны, а таўшчыня сценак дазваляе раўнамерна трымаць тэмпературу.
“Суайчынніца”, што прыемна, аказалася танней, можа і не шмат, а на два разы набыць прадукты для бліноў хопіць.
Ну і апошні параметр, гэта, зразумела, меркаванне пакупнікоў, якое я адсочвала па водгуках пад таварам.
Тут наша “беларуска” атрымала значную перавагу ў інтэрнет-краме ў 200 станоўчых адзнак! Між тым, карыстальнікі “замежнай” патэльні адзначаюць, што яна не падыходзіць для газавых пліт (найбольш распаўсюджанных у нас), так як мае тонкае днішча. У выніку пад тэмпературай яна выгінаецца, не крытычна, але цеста з цэнтру скочваецца.
Не ведаю як вы, а я набыла патэльню беларускага вытворцы, і вам раю: параўноўваем і набываем роднае, сваё.
Надзея СІГАЙ,
фота аўтара.







Оставить комментарий