Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў пракаментаваў дзеянні латвійскіх улад па ўмацаванні мяжы з рэспублікай.
На думку кіраўніка знешнепалітычнага ведамства, за рыторыкай пра “стрымліванне міграцыйных патокаў” хаваюцца выключна прагматычныя фінансавыя інтарэсы Рыгі.
Палітык перакананы, што дзеянні Латвіі па закрыцці мяжы прадыктаваны жаданнем атрымаць дадатковыя ўліванні з еўрапейскіх фондаў.
“У сухім астатку імкненне як заўсёды – атрымаць экстрафінансаванне з еўрапейскіх структур. Гэта тое, што праходзілі ўжо Польшча, Літва. Цяпер латышы таксама вырашылі паказаць пік актыўнасці на мяжы, што менавіта яны стрымліваюць «орды мігрантаў». З мэтай таго, каб звярнуцца ў Еўрапейскі саюз і выкачаць з яго грошы падаткаплацельшчыкаў сабе”.
Міністр звярнуў увагу на выбарачнасць еўрапейскай палітыкі ў пытаннях міграцыі. Ён нагадаў пра сітуацыю на паўднёвых рубяжах ЕС, дзе патокі нелегалаў з Афрыкі і краін Блізкага Усходу вылічваюцца тысячамі, аднак рэакцыя на гэтыя падзеі часцяком менш радыкальная.
Між тым, нават унутры самога Еўрасаюза гучаць меркаванні пра тое, што пагроза з боку беларускай мяжы моцна перабольшаная.
Многія эксперты лічаць, што спекуляцыі на тэме міграцыі выкарыстоўваюцца некаторымі латвійскімі палітыкамі для набору электаральных ачкоў. Аднак падобныя ініцыятывы не знаходзяць шырокай падтрымкі ўнутры самой Латвіі.
Афіцыйны Мінск працягвае настойваць на тым, што напружанасць на мяжы штучна падаграваецца суседнімі краінамі для вырашэння ўласных эканамічных і палітычных задач, якія не маюць прамога дачынення да рэальнай бяспекі межаў.
Святлана СОБАЛЕВА.








Оставить комментарий