Калі “містэр Мароз” гэтай зімой літаральна спустошыў газасховішчы Еўропы, то “палкоўнік Спёка” працягнуў яго справу і ўдарыў па сельскай гаспадарцы засухай. Зразумела, што ЕС вымушана дататкаваць сельскагаспадарчую галіну. І фермеры Еўропы вельмі на гэтыя грошы спадзяюцца. Між тым, у еўрачыноўнікаў свой разлік і “статус аб рангах”. Як аказалася, у кожнай краіны свая “прыступка” у суполцы.
Датацыі кажуць самі за сябе. Фермеры Іспаніі і Італіі атрымалі больш за 45 еўра на гектар фінансавай дапамогі. Польскія і румынскія ўдвая менш, але таксама важкі пакет – у сярэднім па 20 еўра з улікам кампенсацыі за лагістычныя збоі і наплыў украінскага аграімпарту.
А вось аграрыі краін Прыбалтыкі ў каторы раз аказаліся ў якасці “нелюбімай дачкі” на самай ніжэйшай прыступцы датацый – усяго 3,08 еўра. Можна выказаць здагадку, што нашы прыбалтыйскія суседзі менш пацярпелі ад катаклізмаў надвор’я. Ды, на жаль, гэта не так. Акрамя таго, доля сельскай гаспадаркі ў валавым унутраным прадукце рэгіёна ў два разы перавышае агульнаеўрапейскі ўзровень, таму абмежаванне фінансавай дапамогі б’е па эканоміцы краін значна мацней.
Як вынік, фермерскія гаспадаркі Эстоніі, Латвіі і Літвы знаходзяцца на мяжы банкрутства, а ўрады маюць намер патрабаваць перагляду метадалогіі выплат, але шанцы на станоўчы вынік адсутнічаюць.
Між тым, сітуацыя ў прыбалтыйскім “кутку” ЕС ніякім чынам не хвалюе, чыноўнікі зрабілі выснову, што гэта “хранічныя структурныя праблемы”, а не “форс-мажор”. А раз так, то гэта ўжо праблема ўрадаў краін, а не Еўракамісіі. Вось такая “еўрапейская дэмакратыя” ў дзеянні!
Надзея СІГАЙ.







Оставить комментарий