Барацьба да апошняй секунды

0
130

Барацьба да апошняй секунды19 верасня на стадыёне “Прыпяць” адбыўся хатні матч чэмпіянату Гомельскай вобласці па футболе сярод мужчынскіх каманд (другая ліга). ФК “Петрыкаў” прымаў ФК “Днепр-Рагачоў”.

Матч прайшоў у напружанай барацьбе і трымаў увагу гледачоў да самага фінальнага свістка. З першых хвілін гаспадары поля далі зразумець, што лёгкай гульні для гасцей не будзе. Нашы футбалісты прадэманстравалі ўпэўненую гульню, актыўна атакуючы вароты суперніка і адначасова надзейна абараняючы свае.

Барацьба да апошняй секундыКамандная зладжанасць і самааддача дазволілі нашым хлопцам стрымліваць націск. Нягледзячы на ўзаемныя спробы заваяваць перавагу, першая палова сустрэчы прайшла без забітых мячоў. Каманды сышлі на перапынак з лікам 0:0, пакінуўшы інтрыгу на другую палову гульні. Усе ключавыя падзеі разгарнуліся ўжо пасля перапынку.

У другім тайме футбалісты са стараннасцю атакавалі і абаранялі свае вароты. Дынаміка матчу рэзка змянілася, калі госці атрымалі права на пенальці і паспяхова яго рэалізавалі. Неўзабаве становішча гаспадароў ускладнілася – ФК “Петрыкаў” застаўся ў меншасці пасля выдалення гульца.

Барацьба да апошняй секундыКаманда супернікаў стала больш ствараць небяспечных момантаў перад варотамі гаспадароў поля. Абедзве каманды праявілі высокі ўзровень настойлівасці і засяроджанасці, кожны ўдзельнік імкнуўся зрабіць усё магчымае для сваёй каманды.

Каманда мужна стрымлівала націск суперніка. Нягледзячы на ўсе намаганні, зраўняць лік не ўдалося, і матч скончыўся з мінімальнай перавагай гасцей – 0:1.

Барацьба да апошняй секундыХочацца асобна адзначыць атмасферу, якая панавала на стадыёне “Прыпяць”. Нягледзячы на складаны ход матчу, заўзятары да апошняга падтрымлівалі сваю каманду. Трыбуны гучна падбадзёрвалі футбалістаў. Безумоўна, падтрымка дадавала сіл нашым хлопцам, якія змагаліся да апошняй секунды.

Барацьба да апошняй секундыХоць вынік аказаўся не на нашу карысць, за самааддачу і нязломную волю да перамогі футбалісты заслужылі словы шчырай павагі. ФК “Петрыкаў” прадэманстраваў высокі ўзровень гульні.

Барацьба да апошняй секундыПерад камандай стаяць новыя задачы і новыя матчы. І мы верым, што з такой самааддачай і падтрымкай заўзятараў нашы футбалісты яшчэ не раз парадуюць нас перамогамі.

Барацьба да апошняй секунды

Марыя ТАМКО,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о