Піянеры Петрыкаўшчыны – пераможцы абласнога марафону

0
89

Піянеры Петрыкаўшчыны – пераможцы абласнога марафону

У абласным цэнтры падведзены вынікі летняга краязнаўчага праекта «Тут Побач», які праходзіў у рамках маштабнага рэспубліканскага марафону «Падарожнічай з БРПА».

Лета для піянераў Петры-каўшчыны стала часам актыўнасці, цікавых адкрыццяў і сапраўднага патрыятызму.
Сутнасць праекта заключалася ў глыбокім вывучэнні роднага краю. Акрамя даследчай працы, каманды рыхтавалі яркія прэзентацыі вынікаў свайго летняга падарожжа і займаліся стварэннем сімвалічнай «Карты адзінства», якая аб’яднала самыя значныя і памятныя мясціны нашага рэгіёна.

Творчасць і гістарычная памяць

Піянеры Петрыкаўшчыны падышлі да заданняў з вялікай адказнасцю і крэатывам. Так, актывісты піянерскай дружыны імя Марата Казея Мышанскай сярэдняй школы Анастасія і Ціхан Бужан стварылі інтэрактыўны плакат пра паход па мясцінах баявой славы, а Аляксей Амельчанка падрыхтаваў кранальную відэапаштоўку “Раніца над Прыпяццю”, якая перадала непаўторную прыгажосць роднага краю. Сапраўднымі казачнікамі выступілі піянеры Капаткевіцкай сярэдняй школы. Іван Бобер, Вераніка Каюрава і Мілана Ерамчук знялі відэа пра ўрочышча “Дамаха”. Рабяты не толькі запісалі легенду ад мясцовых старажылаў, але і ў фармаце аніміраванага мультфільма паказалі пацешны выпадак, які адбыўся ў гэтым месцы ў час улады паноў.

ЭкаСлед: добрыя справы

Важнай часткай марафону стала намінацыя “ЭкаСлед: добрая справа тут і цяпер”. Піянеры дружыны імя Зіны Партновай з Гімназіі горада Петрыкава (у складзе актывістаў: Ігар і Кірыл Аксенік, Ілья Акульчык, Ірына Анціпава, Вераніка Жукавец, Мілана Забродская, Вераніка Ліцвін, Уладзіслаў Некрашэвіч, Серафім Семяніцкі, Ягор Сілівончык, Дзіяна Струк, Вольга Усціновіч, Сафія Шарнацкая, Данііл Ястрэмскі, Кіра Курдо, Яўгенія Ляскоўская і Ульяна Паўленка) прывялі ў парадак тэрыторыю вакол Помніка ахвярам фашызму на беразе ракі Прыпяць.
Па выніках абласнога этапу летняга краязнаўчага марафону, былі вызначаны пераможцы. Імі сталі: Піянерскія дружыны Мышанскай, Капаткевіцкай сярэдніх школ і Гімназіі горада Петрыкава.
Юныя даследчыкі прадэман-стравалі выдатныя веды, зла-джаны камандны дух і шчырую любоў да роднага краю. Віншуем пераможцаў! Няхай гэты поспех стане пачаткам новых вялікіх здзяйсненняў!

Марыя ТАМКО.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о