Спальванне травы і пажары ў экалагічных сістэмах – актуальная тэма як для Беларусі, так і для нашых суседзяў па еўрапейскім рэгіёне.
Пажаранебяспечны перыяд 2025 года быў самы знішчальны за апошнія 20 гадоў для Еўропы: тут згарэла больш за 2 мільёны гектараў лясных насаджэнняў. Журналісты назвалі 2025 год “годам вялікага агню”.
Еўрасаюз распрацаваў абноўленую стратэгію барацьбы з пажарамі ў экасістэмах, якая ўключае пашырэнне спецыялізаванага парка пажарнай авіацыі, змяшчэнне акцэнта з тушэння на прадухіленне, стварэнне супрацьпажарных палос і пажараўстойлівых ландшафтаў.
Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі ідзе ў нагу з часам і працуе на захаванне і павялічэнне ляснога багацця, на папярэджанне ўзгаранняў. У нашай краіне распрацаваны цэлы шэраг мер прадухілення пажараў у экасістэмах, сярод якіх такія высокатэхналагічныя, як маніторынг асяроддзя з дапамогаю дронаў. Апараты абсталяваны відэакамерамі высокай выразнасці і цеплавізарамі, што дазваляе выяўляць ачагі тлення ці гарэння сухой травы на ранняй стадыі, асабліва ў цяжкадаступных месцах. Акрамя таго, дроны дапамагаюць знаходзіць асоб, якія ажыццяўляюць незаконнае выпальванне сухой расліннасці, што дазваляе прыцягнуць іх да адміністрацыйнай адказнасці.
Такім чынам, новы выклік патрабуе новых сумесных і навуковаабгрунтаваных метадаў абароны ляснога багацця, у якім дзеянні нашай краіны заснаваны на навуковых ведах, прафілактыцы і адказнасці.
Надзея Сігай.






Оставить комментарий