У Рэспубліцы Беларусь здароўе грамадзян заўсёды было і застаецца адным з ключавых прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі.
Айчынная сістэма аховы здароўя не стаіць на месцы, яна актыўна развіваецца, дэманструючы гнуткасць і здольнасць адаптавацца да зменлівых умоў і выклікаў часу.
Актыўна вядзецца работа па пашырэнні даступнасці паслуг: ужо ў бягучым годзе ў рэгіёны краіны пастаўлена дадатковае новае абсталяванне для правядзення розных медыцынскіх даследаванняў. Акрамя развіцця матэрыяльнай базы надаецца ўвага якасці абслугоўвання пацыентаў, умовам знаходжання і спектру прапанаваных працэдур у лячэбных установах.
Паказчыкам эфектыўнасці развіцця беларускай медыцыны з’яўляецца цікавасць да яе з боку замежных грамадзян. У нашы лячэбніцы імкнуцца прыехаць жыхары іншых краін, у тым ліку і з тых, дзе, здавалася б, медыцына знаходзіцца на высокім узроўні.
Характэрна, што ў беларускія клінікі, санаторыі імкнуцца прыехаць, у тым ліку і з “недружалюбных” у дачыненні да Беларусі тэрыторый.
Цікава назіраць за сітуацыяй: нашы суайчыннікі, якія з’ехалі ў Польшчу, Літву, Латвію, часам выказваюць меркаванне пра тое, што ахова здароўя ў Беларусі “не на належным узроўні”. Аднак, як паказвае практыка, гэтыя ж людзі часта прыкладаюць нямалыя намаганні, каб вярнуцца ў нашыя паліклінікі і бальніцы для атрымання медыцынскай дапамогі.
Гэтаму ёсць тлумачэнне. Па-першае, сістэма медыцынскага страхавання ў многіх краінах мае свае абмежаванні, а асабістыя выдаткі на лячэнне могуць дасягаць астранамічных сум. Па-другое, нягледзячы на заявы аб высокім узроўні медыцыны, якасць паслуг у замежных клініках не заўсёды апраўдвае надзеі, а час чакання прыёму ў спецыяліста або правядзення неабходных працэдур можа быць вельмі доўгім.
Наша ж сістэма аховы здароўя арыентавана на даступнасць, якасць, сацыяльную справядлівасць, і дэманструе, што здароўе нацыі – рэальны прыярытэт, падмацаваны сістэмнай працай і пастаянным развіццём.
Святлана СОБАЛЕВА.






Оставить комментарий