Редакцыя газеты стала пляцоўкай для цікавай і грунтоўнай сустрэчы з навучэнцамі сярэдняй школы №1 горада Петрыкава.

Сустрэча атрымалася змястоўнай. Супрацоўнікі “ПН” падрабязна распавялі пра сваю штодзённую працу, пазнаёмілі школьнікаў з работай рэдакцыі, раскрылі сакрэты стварэння матэрыялаў. Увага была нададзена рубрыкам і праектам, паказаўшы, наколькі разнастайнай і насычанай можа быць журналісцкая дзейнасць. Таксама госці даведаліся пра асаблівасці вёрсткі, работы сайта і сацыяльных сетак.

Галоўная мэта, якую паставілі перад сабой карэспандэнты раёнкі – гэта запаліць у сэрцах моладзі цікавасць да прафесіі.

Але сустрэча не абмежавалася толькі тэарэтычнымі ведамі. У вучняў была ўнікальная магчымасць практычна паспрабаваць сябе ў ролі фотакарэспандэнтаў. У гарадскім парку, пад кіраў-ніцтвам супрацоўніка ”ПН”, юнакі і дзяўчаты стваралі сапраўды жывыя і эмацыйныя кадры, выбіраючы адпаведныя ракурсы. Гэта быў сапраўдны майстар-клас, які дазволіў адчуць сябе часткай працэсу стварэння фотарэпартажу.

Напрыканцы сустрэчы, напоў-ненай цікавымі адкрыццямі ўсе ўдзельнікі зрабілі агульнае фота на памяць. Гэты здымак стане не толькі прыемным успамінам пра той дзень, але і сімвалам пачатку шляху для тых, хто, магчыма, ужо сёння зрабіў свой першы крок да прафесіі карэспандэнта.


Больш фота на https://vk.ru/albums-126546842

Марыя ТАМКО,
фота Святланы СОБАЛЕВАЙ.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные