Адзенне для працоўных будняў

0
41

А ці ведаеце вы, што супрацоўнікі РУП “Шахтабуд”, ДП “Мазырскія малочныя прадукты”, КП “Віцьба”, ААТ “Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат” і іншых значных прадпрыемстваў нашай краіны працуюць у спецадзенні, выраблемым рукамі петрыкаўскіх майстрых? З нагоды прафесійнага свята мы завіталі на ПВУП “СЯЛЮКІ”.

Адзенне для працоўных будняўПад несупыннае стракатанне швейных машын мы пачынаем нашу размову з дырэктарам “кропкі” лёгкай прамысловасці Святланай Уласевіч, якой прадпрыемтсва засталося ў “спадчыну” ад бацькоў.

Адзенне для працоўных будняў– Пачыналася ўсё вось з гэтага звычайнага жылога дома па вуліцы Карла Маркса, які, дарэчы, як і шмат іншых у нашым горадзе, належыў некалі яўрэйскай сям’і. Некага, магчыма, супыніў бы нумар 13, але ў майго таты гэта была любімая лічба, – расказвае кіраўнік прадпрыемства. – Спачатку мае бацькі стварылі тут харчовую вытворчасць, выраблялі макароны з цвёрдых гатункаў пшаніцы. А затым адкрылі цэх па пашыву. Гэта было дзецішча маёй матулі, Соф’і Васільеўны, якая працавала тут бухгалтарам.

Называлася прадпрыемства “Тытан”, яно спецыялізавалася на пашыве спецадзення для харчовых прадпрыемстваў горада Петрыкава, раёна і вобласці, шылі таксама і пасцельную бялізну. Пазней прайшла рэарганізацыя, змянілася і назва прадпрыемства – “СЯЛЮКІ”.

Адзенне для працоўных будняўГеаграфія паслуг нашага прадпрыемства шырокая. Зараз працуем з усёй рэспублікай: Мінск, Віцебск, Магілёў, Брэст – гэта не поўны спіс гарадоў, дзе запатрабаваны швейныя вырабы нашых майстрых.

– Спачатку швачак на прадпрыемстве было трое, далей штат павялічыўся, нас стала 9, – успамінае майстар Святлана Тамашэўская, якая працуе на прадпрыемстве з даты адкрыцця. – Швачкі у нас вопытныя, старанныя. За змену адна можа вырабіць тры поўных камплекта. Штат у нас невялікі, а аб’ём работы значны, таму будзем рады прытоку новых працоўных рук.

Прадпрыемства ідзе ў нагу з часам, парк швейных машын і абсталявання пастаянна абнаўляецца, напрыклад у мінулым годзе набылі адну з апошніх мадэляў машын.

Пашыў вядзецца з тканіны беларускай вытворчасці, выключэннем з’яўляюцца камплекты вопраткі, калі заказчыку патрэбны асаблівы матэрыял, які не вырабляюць у Беларусі, у такіх выпадках працуюць з расійскімі прадпрыемствамі.

Адзенне для працоўных будняўЗаказы бываюць вялікімі, але “расцягнутымі” ў часе, што дазваляе іх выконваць. Працуе прадпрыемства прама “з-пад швейнай машынкі” – вырабы адразу пасля пашыву трапляюць да пакупніка. Для патрэбы сучасных вытворчых прадпрыемстваў спецадзенне заказваецца па колькасці работнікаў. Адбываецца гэта прыкладна раз у год. Напрыклад, летам прадпрыемства можа закупаць спецадзенне ўцепленае для зімовага часу, а зімой – летняе. Такім чынам, заказы паступаюць сваеасаблівымі партыямі. Пад кожнае прадпрыемства ПВУП “СЯЛЮКІ” распрацоўвае свае вырабы, якія патрэбна менавіта гэтай арганізацыі.

– У наш час існуе шырокі мадэльны шэраг прафесійнага адзення, стандартнае падыходзіць не для ўсіх прадпрыемстваў. Заказы адтрымліваем па рознаму: удзельнічаем у тэндэрах, прапануем свае паслугі, ёсць “старыя” заказчыкі, з якімі мы працуем даўно. Раней было прасцей – паступіла заяўка і мы выконваем. Час змяніўся, ні адна заяўка без конкурснай вытворчасці не праходзіць: збіраюцца ўсе цэнавыя адносіны, потым параўноўваецца кошт і якасць, і адбіраецца тое прадпрыемства, якое будзе адшываць заказ.
Святлана Сяргееўна кіруе прадпрыемствам ужо каля 20-ці гадоў. Адразу пасля заканчэння БНТУ па спецыяльнасці “бізнэс-адміністраванне”, яна прыйшла сюды на пасаду намесніка, а пасля выхада бацькоў на пенсію стала дырэктарам. Кіраўнік адзначае, што адукацыя па “профілі” дапамае ў кіраўніцтве швейнай вытворчасцю, вялікім плюсам з’яўляецца і асваенне яшчэ ў ВУЗе тэхнічных камп’ютарных праграм.

– Калі я паступала, мая спецыяльнасць была “пілотным праектам” універсітэта, – усміхаецца Святлана. – А зараз гэта ўжо тое, што запатрабавана.

Прыемна ў Год беларускай жанчыны яшчэ раз пераканацца, што нашы прыгажуні могуць усё – у тым ліку і паспяхова кіраваць сямейнай вытворчасцю.

Пажадаем Святлане Уласевіч і яе швачкам напярэдадні прафесійнага свята добрых заказаў, роўных строчак і дабрабыту!

Надзея СІГАЙ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о