Заўтра Беларуь будзе адзначаць адну з самых значных і сімвалічных дат у сучаснай гісторыі нашай краіны – Дзень народнага адзінства. Сёлета святу спаўняецца пяць гадоў.

Здаецца, зусім нядаўна, у 2021 годзе, 17 верасня афіцыйна вярнулася ў дзяржаўны каляндар як дзень гонару, памяці і трыумфу гістарычнай справядлівасці. Але за гэты кароткі час свята стала сапраўдным маральным компасам для кожнага з нас, нагадваючы, хто мы ёсць і адкуль карані нашай трываласці.
Дата 17 верасня абрана не выпадкова. Менавіта ў гэты дзень у далёкім 1939 годзе пачаўся вызваленчы паход Чырвонай Арміі, які назаўжды паклаў канец несправядліваму па-дзелу нашай Радзімы і ўз’яднаў беларускі народ у адзінай сям’і. Больш за два дзесяцігоддзі штучнай мяжы паміж Заходняй і Усходняй Беларуссю сталі суровым выпрабаваннем, але не змаглі знішчыць галоўнае – наша імкненне быць разам, гаварыць на адной мове і гадаваць дзяцей на сваёй, Богам дадзенай зямлі.
Сёння гэты дзень – напамін пра тое, што суверэнітэт не даецца проста так, ён, калі хочаце, вымыраецца стагоддзямі змагання і мужнасці нашых продкаў.
Сучасны свет занадта крохкі, і кожны дзень прыносіць новыя выклікі. Менавіта таму сёння слова “адзінства” гучыць асабліва важка. Гэта не проста прыгожы лозунг для святочных плакатаў і ўрачыстых прамоў, гэта – аснова непахіснасці беларускай дзяржавы. Калі мы адзіныя ў сваіх думках, у працы на карысць роднага раёна, у павазе да нашага агульнага мінулага – ніякія знешнія буры не здольныя пахіснуць наш дом. Наша сіла ў разуменні: мы розныя, у кожнага свой шлях і свае штодзённыя клопаты, але Беларусь у нас адна.
Памяць – вось той падмурак, на якім будуецца заўтрашні дзень. Мы не маем права забываць урокі гісторыі, бо народ, які траціць памяць, траціць сваю будучыню.
Сённяшні юбілей свята – выдатная нагода паглядзець у вочы адзін аднаму, паціснуць руку суседу, калегу па працы і адчуць сябе часткай вялікага, мудрага і працавітага народа. Будзем жа берагчы тое, што маем, памнажаць здабыткі нашай зямлі і разам крочыць наперад – у імя міру, спакою і росквіту роднай Беларусі.
Са святам, дарагія землякі!
З Днём народнага адзінства!

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о