Адпачынак у брудзе

0
142

Адпачынак у брудзеПадчас сумеснага рэйду рэдакцыі і інспекцыі аховы прыроды і навакольнага асяроддзя выяўлена ганебная карціна. Проста каля абсталяванага месца адпачынку ў лесе вырасла стыхійная звалка смецця.

У гэтай сітуацыі вінаватых двое. Першыя – гэта нашы з вамі землякі. Нехта нахабным чынам прывёз смецце ў лес і вываліў там, дзе людзі збіраюцца бавіць час. Сказаць, што гэта сапраўднае свінства – нічога не сказаць. Сорам і ганьба такім “землякам”.

Другі бок медаля – гаспадарскі кантроль. Прадстаўнікі лясной галіны яўна недапрацавалі. Тэрыторыя падведамасная, таму і сачыць за ўтрыманнем ляснога фонду – іх прамы абавязак. Гэтая звалка з’явілася не ўчора, але належнага рэагавання цягам пэўнага часу не было.

Вынік просты: адным – сорам за нішчэнне прыроды, другім – патрабаванне тэрмінова ўзмацніць кантроль.

Лес – не звалка, і гаспадарыць у ім трэба належным чынам.

В.МІКАЛАЕВА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о