Народная мудрасць гаворыць: вясновы дзень – год корміць. Таму вельмі важна, каб кожны такі дзень дарыў работнікам радасць паспяховай працы і не азмрочваўся здарэннямі, у тым ліку – няшчаснымі выпадкамі на вытворчасці.
Прыход вясны абавязвае работадаўцаў АПК арганізаваць своечасовае і якаснае правядзенне вясенне-палявых работ, якія забяспечваюць аснову будучага ўраджаю. Паспяховае выкананне комплексу работ вясенняй пасяўной кампаніі ў многім залежыць ад рэалізацыі арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў, якія ўключаюць у сябе і меры забеспячэнне здаровых і бяспечных умоў працы. Пры гэтым асаблівая ўвага павінна надавацца забеспячэнню бяспекі працы на рабочых месцах і выкананню неабходных тэхналогій правядзення работ.
Сельскагаспадарчая вытворчасць немагчыма без прымянення пестыцыдаў і аграхімікатаў. І каб яны не нанеслі шкоду здароўю людзей і навакольнаму асяроддзю, за іх выкарыстаннем вядзецца пастаянны нагляд.
Разам з тым, нярэдкімі з’яўляюцца выпадкі, калі даводзіцца канстатаваць парушэнні ўстаноўленых санітарна-гігіенічных нарматываў, якія дапускаюцца як з боку службовых асоб, якія арганізуюць вытворчасць работ, так і работнікаў, якія іх выконваюць.
Пры выкарыстанні прэпаратаў павінны выконвацца меры бяспекі, указаныя на тарнай (упаковачнай) этыкетцы, або ў рэкамендацыях па прымяненні канкрэтных відаў прэпаратаў.
Да выканання работ (аказання паслуг) з выкарыстаннем прэпаратаў, а таксама на апрацаваныя імі плошчы дапускаюцца рабочыя ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства аб ахове працы.
На ўчастках, якія апрацоўваюцца прэпаратамі, не дапускаецца знаходжанне старонніх асоб, якія не звязаны з ажыццяўленнем сельскагаспадарчай дзейнасці.
Адказныя за работы, звязаныя з прымяненнем прэпаратаў, абавязаны праз сродкі масавай інфармацыі або іншымі спосабамі апавясціць насельніцтва бліжэйшых населеных пунктаў, на граніцы з якімі размяшчаюцца плошчы, што падлягаюць апрацоўкам, аб запланаваных работах.
Персанал, які ўдзельнічае ў арганізацыі і выкананні работ па прымяненні, транспарціроўцы, захоўванні і рэалізацыі пестыцыдаў і аграхімікатаў, павінен праходзіць спецыяльнае гігіенічнае навучанне і прафесійную падрыхтоўку, абавязковыя медыцынскія агляды, а таксама інструктаж па тэхніцы бяспекі з рэгістрацыяй у спецыяльным журнале.
У час работ забараняецца прымаць ежу, піць, курыць, здымаць сродкі індывідуальнай абароны. Гэта дапускаецца падчас адпачынку на спецыяльна абсталяванай пляцоўцы, пасля стараннага мыцця рук.
У Беларусі магчымы ўвоз, захоўванне, транспарціроўка, расфасоўка, рэалізацыя і прымяненне пестыцыдаў, аграхімікатаў і мінеральных угнаенняў, якія прайшлі санітарна-гігіенічную экспертызу ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку, а таксама маюць пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь і ўключаны ў Дзяржаўны рэестр сродкаў, дазволеных да прымянення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Дзмітрый Чычыкайла, памочнік урача-гігіеніста Петрыкаўскага раённага ЦГЭ.






Оставить комментарий