У Беларусі за мінулы год ад знешніх прычын загінула больш за сто непаўналетніх. Прафілактыка гібелі і траўматызму дзяцей – тэма нашай размовы з  інспектарам сектара прапаганды Петрыкаўскага РАНС Сяргеем Шамра.

– У большасці выпадкаў траўміраванне непаўналетніх абумоўлена дзіцячай неасцярожнасцю і бестурботнасцю, невыкананнем элементарных правіл бяспекі і аслабленым бацькоўскім кантролем.

Успышкі пароў бензіну, ацэтону, некаторых спіртоў і эфіраў перыядычна становяцца прычынай узгаранняў, у выніку якіх падлеткі трапляюць у бальніцу.

Не дазваляйце дзецям распальваць ацяпляльныя печы і мангалы.

Абавязкова раскажыце пра небяспеку лёгкаўзгаральных вадкасцей.

Не выкарыстоўвайце самі лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці пры развядзенні вогнішчаў, прыгатаванні ежы на агні.

Часта непаўналетнія выбіраюць для гульняў незавершаныя будоўлі, пустуючыя катлаваны і закінутыя кар’еры. Дзеці будуюць лазы і капаюць траншэі, лабірынты і пячоры, скочваюцца са схілу або караскаюцца наверх па пясчанай горцы

Раскажыце дзіцяці пра небяспеку люкаў.

Растлумачце, што нельга заходзіць на тэрыторыю кар’ераў, а тым больш там гуляць, рыць у схілах катлаваны падземныя хады, скакаць з адхонаў.

Запалкі не цацка – паўтараюць бацькі сваім дзецям. Але і самі дарослыя павінны выконваць важныя правілы:

Хавайце ад дзіцяці запалкі, запальніцы.

Растлумачце дзіцяці алгарытм дзеянняў пры пажары.

Не давярайце дзецям сачыць за электрапрыборамі, печамі і газавай плітой.

Нярэдка дзеці трапляюць у бальніцу з атручваннем, паспрабаваўшы недбайна захоўваемыя дарослымі лекі і сродкі бытавой хіміі.

Захоўвайце лекі і хімічныя рэчывы ў месцах, недаступных для дзяцей. А таксама манеты – у кашальках, батарэйкі – у скрынях, упрыгожванні – у скрыначках.

Не давайце малым цацкі, якія не прадугледжаны для іх узросту.

Каб дзіця не выпала з акна

Усталюйце блакіратары альбо фіксатары.

Адсуньце ад вокнаў усе віды мэблі.

Не пакідайце вокны адчыненымі наўсцеж.

Не дазваляйце дзецям гуляць на падваконні.

Гутарыла Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о