У актавай зале Петрыкаўскага ваенкамата адбыўся раённы бацькоўскі сход, які аб’яднаў прадстаўнікоў праваахоўных органаў, духавенства і грамадскасці. Галоўная тэма сустрэчы — «Адказнасць. Бяспека. Сям’я: разам за будучыню дзіцяці».
З уступным словам выступіла начальнік аддзела адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама Людміла Жукавец. Яна падкрэсліла, што выхаванне дзіцяці — гэта штодзённая карпатлівая праца, якая патрабуе ўвагі, цярпення і асабістага прыкладу.
Асаблівая ўвага на сустрэчы была нададзена пытанням прававой граматнасці і прафілактыкі.
Інспектар ІСН Сяргей Шылянкоў падрабязна спыніўся на тэме папярэджання правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаўналетніх, нагадаўшы бацькам аб адказнасці за выхаванне дзяцей. У сваю чаргу, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Петрыкаўскага райвыканкама Вольга Усціновіч-Насека ўзняла важнае пытанне дзіцячага траўматызму, заклікаўшы дарослых быць пільнымі і ствараць бяспечныя ўмовы дома і на вуліцы.
️Бяспека дзяцей — гэта комплексная праца. Інспектар прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Петрыкаўскага РАНС Сяргей Шамра нагадаў аб правілах пажарнай бяспекі, а старшыня Петрыкаўскай раённай арганізацыі ТВвод Аляксандр Трухановіч акцэнтаваў увагу на рызыках, звязаных са знаходжаннем дзяцей каля вадаёмаў, асабліва ў летні перыяд.
Духоўны складнік выхавання закрануў настаяцель Свята-Увазнясенскага храма протаіерэй Дзмітрый Пасечнік. Ён нагадаў прысутным пра важнасць маральных арыенціраў, каханні і ўзаемаразуменні ў сям’і, якія з’яўляюцца падмуркам для фарміравання асобы дзіцяці.








Оставить комментарий