Кацярына Ліцвін: жыццёвы шлях у кнізе і ў сэрцах

0
287

Кацярына Ліцвін: жыццёвы шлях у кнізе і ў сэрцахУ філіяле Галубіцкага сельскага Дома культуры адбылося значнае мерапрыемства.

Установу культуры наведалі супрацоўнікі рэдакцыі газеты “Петрыкаўскія навіны”, актывісты раённай грамадскай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын”, моладзь, жыхары населенага пункта, каб сустрэцца з ураджэнкай Галубіцы Кацярынай Ліцвін.

Кацярына Іванаўна, вядомая жыхарам Петрыкаўшчыны сваёй грамадскай дзейнасцю і актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Дзякуючы яе садзейнічанню ў свой час увасобіліся ў жыццё многія маладзёжныя і грамадскія ініцыятывы ў нашым раёне, што сведчыць пра яе неабыякавасці да лёсу роднага краю.

Варта адзначыць, што Кацярына Ліцвін – адна з тых на Гомельшчыне, чыя гісторыя жыцця ўвайшла ў кнігу “Аднагодкі Перамогі”. Гэта адбылося ў рамках праекта маладзёжнага крыла Гомельскай абласной арганізацыі БСЖ пры супрацоўніцтве з рэдакцыей газеты «Петрыкаўскія навіны». Яе жыццёвы шлях, напоўнены працай, адданасцю і любоўю да Радзімы, з’яўляецца прыкладам для маладога пакалення.

Кацярына Ліцвін: жыццёвы шлях у кнізе і ў сэрцахСустрэча, на якую прыйшлі як дарослыя, так і вучні мясцовай школы, прайшла ў цёплай і душэўнай атмасферы. Успаміны, аповеды, радасць ад сустрэч з землякамі – усё гэта стварыла непаўторную атмасферу яднання і ўзаемаразумення. Падрастаючае пакаленне з цікавасцю слухала гісторыі старэйшых, задавала пытанні, імкнучыся зразумець, як жылі іх суайчыннікі ў пасляваенныя гады. Дарослыя ў сваю чаргу дзяліліся сваімі думкамі, перажываннямі, перадаючы моладзі каштоўны вопыт і веды.

У завяршэнне сустрэчы Кацярына Іванаўна ўручыла зборнік “Аднагодкі Перамогі” мясцовай бібліятэцы – кнігі былі набыты РГА “Беларускі саюз жанчын”. Гэты жэст – не проста перадача кнігі, а сімвал пераемнасці пакаленняў.

– Пакаленне аднагодкаў Перамогі – гэта людзі, якія не ведалі вайны, але адчулі яе наступствы на сабе. Мы не трымалі ў руках зброю, але “змагаліся” за шчаслівую будучыню па-свойму: будавалі школы і бальніцы, працавалі на заводах і ў калгасах, выхоўвалі дзяцей, перадаючы ім каштоўнасці працы, патрыятызму і любові да Радзімы. Хочацца пажадаць моладзі, каб яны былі прадаўжальнікамі нашых спраў, – адзначыла Кацярына Іванаўна, звяртаючыся да юнакоў і дзяўчат.

Таксама ўдзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі каля стэлы загінуўшым воінам у час Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы Галубіца.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о