Важнай часткай сходу стала падвядзенне вынікаў раённай акцыі «Шчаслівая сям’я — шчаслівае дзяцінства». Мерапрыемства было накіравана на своечасовае выяўленне сем’яў, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, а таксама на прафілактыку і пераадоленне сямейных крызісаў.
У рамках акцыі быў арганізаваны збор дабрачынных сродкаў для падтрымкі сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей, у тым ліку тых, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
Актыўны ўдзел у дабрачыннасці прынялі арганізацыі горада і раёна. Усе сабраныя сродкі былі пералічаны на разліковы рахунак абласной арганізацыі РГА «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа».
Дзякуючы неабыякавасці ўдзельнікаў акцыі, адрасная дапамога была аказана 16 сем’ям. Ім былі перададзены бытавая тэхніка, сродкі гігіены, канцылярскія тавары і кандытарскія вырабы.









Оставить комментарий