Ад футбольных баталій да ўзнагарод

0
31

У мінулую суботу гарадскі стадыён “Прыпяць” прымаў матч Чэмпіянату Гомельскай вобласці па футболе сярод мужчынскіх каманд другой лігі.

Ад футбольных баталій да ўзнагародНа полі сышліся ФК “Петрыкаў” і ФК “Лоеў”. Гульня атрымалася па-сапраўднаму напружанай, дынамічнай і відовішчнай – каманды прадэманстравалі характар і сапраўдную футбольную барацьбу.

Ад футбольных баталій да ўзнагародМатч пачаўся актыўна, і ўжо на 13-й хвіліне госці з Лоева адкрылі лік. Аднак гаспадары поля не збіраліся здавацца: на 30-ай хвіліне капітан каманды “Петрыкаў” Уладзімір Харланаў дакладным ударам аднавіў раўнавагу.

Ад футбольных баталій да ўзнагародГульня набыла імклівы характар. Не прайшло і пяці хвілін, як лаеўчане зноў выйшлі наперад, але і гэты адрыў быў нядоўгім – Максім Ус зраўняў лік, зрабіўшы яго 2:2. З такім вынікам каманды пайшлі на перапынак.

Ад футбольных баталій да ўзнагародДругі тайм пачаўся з новага націску спартсменаў з Лоева, якія зноў забілі мяч у вароты гаспадароў. Але і тут петрыкаўчане знайшлі адказ: Максім Дзіткоўскі прыгожым ударам у дальні вугал зрабіў лік 3:3. Пасля гэтага гульня стала яшчэ больш вострай. Госці зноў здолелі выйсці наперад, але за 20 хвілін да фінальнага свістка капітан петрыкаўскай каманды ў чарговы раз выраўняў становішча – 4:4.

Ад футбольных баталій да ўзнагародМатч стаў сапраўдным упрыгожваннем турніру і заўзятары абедзвюх каманд атрымалі неверагодны зарад пазітыву. Нягледзячы на тое, што пераможца не быў вызначаны, гульня пакінула яркія ўражанні ў кожнага прысутнага на стадыёне.

Ад футбольных баталій да ўзнагародПасля двух тураў сітуацыя ў турнірнай табліцы выглядае наступным чынам: Рагачоў – 6 ачкоў, Петрыкаў – 4, Лоеў – 1, Ельск – 0.

Ад футбольных баталій да ўзнагародУ час Чэмпіянату адбылася яшчэ адна важная падзея: падведзены вынікі конкурсу “Наперад, Петрыкаў” на самы арыгінальны плакат у падтрымку нашай мясцовай футбольнай каманды “Петрыкаў”. Арганізатары – сектар спорту райвыканкама.

Ад футбольных баталій да ўзнагародПераможцамі сталі Руслана Вяргей, Кіра Цэйкавец, Марыя Піскун. Мерапрыемства наведала намеснік старшыні райвыканкама Наталля Ходзька. Прадстаўнік улады ўручыла ад ФК “Петрыкаў” пераможцам дыпломы і падарункі, удзельнікам – прызы, адзначыўшы важнае значэнне спорту ў жыцці моладзі.Ад футбольных баталій да ўзнагарод

Святлана СОБАЛЕВА.
Фота аўтара.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о