Сёння карэспандэнт “раёнкі” адправіўся ў рэйд з Міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету па акваторыі Прыпяці.
Нагода для мерапрыемства: у час нерасту неабходны не толькі кантроль за вадаёмамі, але і пэўная прафілактычная работа сярод насельніцтва.
Тэрміны забароны залежаць ад рэгіёнаў: на Брэстчыне і Гомельшчыне яна пачалася з 20 сакавіка і працягнецца па 18 мая.
У сувязі з гэтым ужо з сярэдзіны сакавіка Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі праводзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства (СКМ) «Нераст». Яго асаблівасць – у рабоце на апярэджанне.
Падчас мерапрыемства інспектары не толькі аглядалі водную гладзь, але і сустракаліся з мэтай прафілактычнай гутаркі і папярэджання прапарушэнняў з мясцовымі жыхарамі, рыбакамі-аматарамі. Інспектары нагадваюць: рыбалка павінна быць законнай, а адказнасць за браканьерства – непазбежнай.








Оставить комментарий