Па інфармацыі аддзялення па грамадзянстве і міграцыі АУС Петрыкаўскага райвыканкама, на тэрыторыі раёна з 13 па 19 красавіка будзе праводзіцца Комплекс прафілактычных мерапрыемстваў у адносінах да замежных грамадзян і асоб без грамадзянства.
Мэта мерапрыемства – прыпыненне незаконнай міграцыі замежных грамадзян і асоб без грамадзянства.
Праваахоўнікі звяртаюцца з просьбай: пра ўсе вядомыя факты незаконнага знаходжання замежных грамадзян на тэрыторыі раёна інфармаваць аддзяленне па грамадзянстве і міграцыі Петрыкаўскага РАУС па нумары тэлефона 4-30-20.
Галіна КАЗАК.






Оставить комментарий