60 гадоў нястомнай працы і веры

0
1234

3 красавіка адзначыць свой 60-гадовы юбілей чалавек, які прысвяціў сваё жыццё служэнню Богу і людзям – благачынны Петрыкаўскай акругі, настаяцель прыхода храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца горада Петрыкава, мітрафорны пратаіерэй Васілій Немеш. Гэтая дата – не проста дзень нараджэння духоўнага лідара і настаўніка Петрыкаўшчыны, а 35-гадовы сімвал нястомнай працы, любові і веры, якія ён нясе ў душы вернікаў.

60 гадоў нястомнай працы і верыМалая радзіма нашага героя – Закарпацкая вобласць былой Украінскай ССР. Бацькі Васілія Міхайлавіча, працавалі ў калгасе. У сям’і выхоўвалася сямёра дзяцей.
– Жылі ў любові і павазе. Дома заўсёды панавала атмасфера ўзаемаразумення і падтрымкі. Маці з бацькам сваім прыкладам вучылі нас працавітасці, сумленнасці і павазе да старэйшых, – успамінае святы айцец. – У тыя часы выхаванне было непадзельна звязана з працай. Кожны член сям’і, незалежна ад узросту, меў свае абавязкі. Для дзяцей не існавала паняцця “не пайду” ці “не хачу”. Яны разумелі, што іх удзел у хатніх справах – гэта неабходнасць для агульнага дабрабыту
Нарадзіўшыся ў сям’і, дзе шанаваліся хрысціянскія каштоўнасці, наш герой з маладых гадоў адчуваў пакліканне да духоўнага жыцця.
– Першыя зерні веры і духоўнасці ў маім сэрцы былі пасеяны ў дзяцінстве. З маленства наведваў мясцовы храм разам з маці. Памятаю, як мяне захапляла яго прыгажосць: пах ладану, спевы хору. Але больш за ўсё мяне ўразіў адзін чалавек, які служыў у нашым прыходзе – архімандрыт Іоў, – успамінае айцец Васілій. – Ён быў чалавекам незвычайнай духоўнай сілы і мудрасці. Калі я ўжо быў у старэйшых класах, пачаў наведваць царквушку ў гарах, якая знаходзілася за 12 кіламетраў ад дома, дзе служыў мой духоўны настаўнік. Дарэчы архімандрыт Іоў прылічаны да ліку святых. А ў тыя далёкія часы маёй маладосці ён вучыў мяне не толькі асновам праваслаўнай веры, але і таму, як жыць паводле Божых запаведзяў, як любіць Бога і бліжняга, як знаходзіць спакой і радасць у малітве.
Пасля заканчэння школы было відавочным прызванне юнака. Духоўны настаўнік, бачачы патэнцыял у сваім падапечным, выказаў пажаданне, каб ён паступаў у Маскоўскую духоўную семінарыю. Аднак Васілій, маючы свае ўласныя думкі, звярнуўся да настаўніка з просьбай аб благаславенні для паступлення ў Адэскую духоўную семінарыю. Пасля атрымання дабраславення і прыезду ў Адэсу, юнака чакала неспадзяванасць: для паступлення ў семінарыю неабходна прайсці службу ў войску.
Служыў Васілій Немеш у Германіі ў танкавых войсках. Пасля дэмабілізацыі паступіў у Маскоўскую духоўную семінарыю. Скончыўшы семінарыю, ён працягнуў сваю адукацыю ў духоўнай Акадэміі, што сведчыць аб яго глыбокім імкненні да ведаў і жаданні служыць Царкве на самым высокім узроўні. У 1990 годзе айцец Васілій быў рукапаложаны ў дыяканы. Дыяканскае служэнне – гэта першая ступень святарства, якая прадугледжвае дапамогу святару ў здзяйсненні богаслужэнняў, пропаведзь Слова Божага і сацыяльнае служэнне. А ў 1991 годзе ён быў рукапаложаны ў святары.
Духоўнае служэнне пачаў на Украіне. Аднак, як сам кажа, Божы провід меў свае планы, і ў 1992 годзе шлях прывёў яго ў Беларусь, у горад Петрыкаў.
– Варта адзначыць адзін цікавы выпадак, які адбыўся яшчэ падчас майго навучання ў акадэміі. На лекцыі па патралогіі – навуцы, якая вывучае жыццё і спадчыну святых Айцоў – выкладчык распавядаў пра Кірылу Тураўскага, выдатнага асветніка. Я падумаў: «Вось каб з’ездзіць туды на экскурсію!” Хто б мог падумаць, што гэтае жаданне, выказанае ў думках, стане прадвесцем майго будучага лёсу?, – дзеліцца святар. – Праз некаторы час адбылася сустрэча, якая змяніла маё жыццё: у Сергіевым Пасадзе я сустрэў сваю будучую жонку Алену. Яна вучылася ў праваслаўнай школе і, што самае дзіўнае, была родам з Петрыкаўшчыны – таго самага Палескага краю, пра які я марыў падчас лекцый.
У 1990 годзе маладыя людзі пажаніліся. Праз час Васілій Немеш прыняў святарскі сан, а ў 1992 годзе пераводам з Украіны сямейная пара пераехала жыць і служыць у Петрыкаў. Усе гэтыя гады матушка Алена застаецца непахіснай апорай для свайго мужа. Яна не толькі адданая жонка, але і сапраўдная памочніца ў службе Богу.
За 35 гадоў свайго служэння айцец Васілій стаў для многіх жыхароў Петрыкаўшчыны не проста святаром, а духоўным настаўнікам і мудрым дарадцам. Ён умее знаходзіць патрэбныя словы для кожнага. Яго пропаведзі прасякнуты глыбокай верай, любоўю да Бога і бліжняга, яны натхняюць, суцяшаюць і даюць надзею.
Акрамя кіраўніцтва сваім прыходам, протаіерэй Васілій нясе яшчэ адну вельмі адказную місію – ён з’яўляецца каардынатарам дзейнасці 9 прыходаў на Петрыкаўшчыне. Гэта патрабуе не толькі глыбокіх ведаў у царкоўных справах, але і выдатных арганізатарскіх здольнасцей.
– Апостал Павел, мудры настаўнік хрысціянства, даў нам глыбокае разуменне сутнасці веры: «Верце ў нябачнае, як у бачнае, і ў будучае, як у цяперашняе”. Без веры немагчыма жыць. Наш шлях да вытокаў Бога вядзе нас у храм, месца, дзе адбываецца духоўнае аднаўленне, – адзначае святар. – У канчатковым выніку, вера – гэта тое, што выратоўвае нашыя душы. Яна дае нам на-дзею, супакой і сэнс жыцця.
Мы ад усёй душы віншуем настаяцеля прыхода храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца з надыходзячым 60-гадовым юбілеем! Жадаем моцнага здароўя, невычэрпнай духоўнай сілы.
Многія лета, паважаны айцец Васілій!

Да віншаванняў настаяцеля храма Свяціцеля Мікалая Цуда-творца з 60-годдзем і 35-годдзем святарскай хіратоніі, далучаюцца прыхаджане храма
Ваша яркая жизнь во Христе, дорогой отец Василий, неустанные труды во славу Церкви стяжали благодарное уважение и любовь к Вам прихожан храма и жителей города Петрикова. На протяжении многих лет Вашими стараниями и духовным окормлением в Петриковском благочинии построено четыре новых храма, центр города имеет свой исторический облик (часовня Воскресенского собора), сохраняется память о небесном защитнике нашего города священномученике Иоанне (Пашине) епископе Рыльском – 145-летие со дня рождения которого празднуется 21 мая этого года, в 2025 году построена и освящена часовня – памятник в честь Покрова Пресвятой Богородицы на городском кладбище, а храм Святителя Николая ежегодно благоукрашается и становится краше и дороже для всех жителей города.
За усердные труды во славу Божию и Церкви Христовой в течение 35-летнего служения Вашего у престола Божия Господь сподобил Вас быть награжденным многими церковными и государственными наградами.Ревностное молитвенное служение и яркий свет Вашей души, дорогой отец Василий, призывает всех в настоящей жизни следовать путем исполнения заповедей Божиих, путем истинного покаяния для спасения душ, для жизни вечной со Христом.
В день знаменательной даты Вашего 60-летия молитвенно желаем Вам и Вашей неустанной, надежной и самозабвенной помощнице во всех делах матушке Елене доброго здравия, душевного мира, неиссякаемой милости и помощи Божией во всех трудах для славы Церкви.
Пусть Господь укрепляет Вас на многия, многия и благия лета, дарует силы продолжать служение у престола Божия на спасение многих, любящих Спасителя нашего Иисуса Христа.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о