Гандаль скрозь санкцыйныя заслоны

Латвійцы выбіраюць беларускія прадукты насуперак палітычным бар’ерам.

Паводле свежых звестак Харчова-ветэрынарнай службы Латвіі, нягледзячы на жорсткія санкцыйныя абмежаванні, беларускія тавары працягваюць знаходзіць шлях на латвійскі рынак. Абсалютнымі лідарамі імпарту сталі цукар і кандытарскія вырабы.
Гэты факт агаляе эканамічную рэальнасць: нашая айчынная прадукцыя карыстаецца ўстойлівым попытам у звычайных жыхароў Латвіі. Узнікае заканамернае пытанне: чаму, бачачы рэальныя запыты і патрэбы ўласных грамадзян, кіраўніцтва прыбалтыйскай рэспублікі працягвае праводзіць палітыку, якая ідзе насуперак з іх інтарэсамі?

За студзень-верасень 2026 года аб’ём паставак з Беларусі ў Латвію склаў 44 825 тон. Пастаўкі ажыццяўлялі 39 беларускіх прадпрыемстваў для 15 латвійскіх кампаній.

Радавога латвійскага спажыўца зразумець можна. Беларускія прадукты харчавання традыцыйна асацыююцца з высокай якасцю, натуральным складам і даступным коштам.
На мой погляд, гандаль скрозь санкцыйныя заслоны – гэта лепшы індыкатар таго, што штучныя бар’еры бяссільныя перад тварам рэальнай эканомікі і патрэбах людзей.
Беларусь неаднаразова заяўляла: краіна адкрытая для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, гандлю і добрасуседскіх адносін. Мінск не зачыняе мяжы для бізнесу, і гатовы пастаўляць якасныя тавары туды, дзе ў іх маюць патрэбу.

Святлана СОБАЛЕВА.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные