Першая гарадская школа сёння ператварылася ў сапраўдны інтэлектуальны цэнтр — яна сабрала лепшых знаўцаў гісторыі і культуры з 15 устаноў адукацыі раёна.
Арганізатары падрыхтавалі для ўдзельнікаў тры сур’ёзныя і вельмі захапляльныя туры:
«Жанчыны Беларусі: ад мінулага да будучыні». Рабяты адказвалі на пытанні пра гістарычны, культурны і грамадска-палітычны ўклад славутых беларусак у развіццё краіны.
«Беларускія пісьменнікі-юбіляры». Тур, які патрабаваў бліскучага ведання літаратурнай спадчыны нашых славутых землякоў.
«Саракагоддзе чарнобыльскай трагедыі». Важная і кранальная тэма, прысвечаная падзеям на Чарнобыльскай АЭС, якая патрабавала ад навучэнцаў глыбокіх гістарычных ведаў і разумення гэтай старонкі нашай гісторыі.
Задача перад школьнікамі стаяла няпростая. Але гледзячы на іх засяроджаныя і натхнёныя твары, мы дакладна ведаем: у іх усё атрымаецца!
Кожны з іх ужо пераможца, бо ведае і шануе карані сваёй Радзімы.
Побач галоўная група падтрымкі — настаўнікі, а значыць усё абавязкова атрымаецца!
Поспехаў вам, юныя краязнаўцы!















