Віншаванне з Днём аўтамабіліста і дарожніка ад кіраўніцтва раёна

Паважаныя работнікі аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі Петрыкаўшчыны!
Прафесія аўтамабіліста і дарожніка – асаблівая, з уласцівай ёй характарам і традыцыямі. Але, перш за ўсё, гэта напружаная праца, якая патрабуе фізічнай і эмацыйнай самааддачы.
Аўтатранспартны і дарожны комплексы па праве лічацца аднымі з ключавых, стратэгічна важных галін айчыннай эканомікі, развіццю якіх удзяляецца прыярытэтная дзяржаўная ўвага. Ад зладжанай і безаварыйнай працы работнікаў вашай галіны залежыць функцыянаванне ўсіх сфер жыццядзейнасці нашага раёна і ўсёй краіны.
Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, бяспечных дарог і новых працоўных дасягненняў.

Яўгеній ШКРОБАТ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта

Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные