Шчыра віншую са святам 8 Сакавіка!
Дзень жанчын з’яўляецца сімвалам вясны, прыгажосці і адраджэння прыроды, якое неаддзельна ад вобраза жанчыны – клапатлівай маці, любячай жонкі, вернай сяброўкі. Жанчыне дадзена высокае прызначэнне. Яна дорыць жыццё, гадуе і выхоўвае дзяцей, захоўвае хатні ачаг, стварае гармонію сямейных адносін і сагравае сям’ю сваім клопатам, натхняе на подзвігі і працоўныя дасягненні.
Ва ўсе часы жанчыны былі сімвалам дабра, справядлівасці, далікатнасці і разумення. Ваша мудрасць, такт і невычэрпны аптымізм заслугоўваюць глыбокай павагі.
Ад усёй душы жадаю дабрабыту і поспеху ва ўсіх справах. Няхай пачатак вясны прынясе радасць і спакой, а жаночае шчасце ніколі не пакідае Вас.
Будзьце каханыя і шчаслівыя.
Святлана СЯНЬКО,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о