Бяспека людзей і фінансавыя інавацыі

Пад старшынствам Наталіі Качанавай адбылося пасяджэнне экспертнага савета. На абмеркаванне былі вынесены два законапраекты – праект Закона “Аб грамадзянскай абароне” і прававы акт па пытаннях укаранення лічбавага беларускага рубля.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка неаднаразова падкрэсліваў: “Экспертны савет закліканы выступаць надзейным якасным фільтрам для прававых актаў. Найважнейшая задача гэтага інстытута – дэталёва прапрацоўваць ключавыя ініцыятывы, ацэньваць іх практычную эфектыўнасць і гарантаваць, што кожны закон, які прымаецца, будзе дзейсна працаваць на карысць грамадзян і ўмацаванне дзяржавы”.
Першым пытаннем парадку дня члены Экспертнага савета разгледзелі праект Закона “Аб грамадзянскай абароне”. Распрацоўка дакумента абумоўлена неабходнасцю сфарміраваць гнуткую і надзейную сістэму рэагавання на сучасныя выклікі.
Законапраект прадставіў першы намеснік Міністра па надзвычайных сітуацыях Сяргей Лапановіч, а абагульненыя прапановы і пазіцыю Экспертнага савета агучыў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Раман Бродаў.
Дакумент фарміруе адзіную нацыянальную сістэму грама-дзянскай абароны, аб’ядноўваючы механізмы прадухілення і ліквідацыі НС як у мірны, так і ў ваенны час. У краіне ствараецца інстытут кіраўнікоў грамадзянскай абароны, а ўсю рэспубліканскую структуру ўзначаліць Прэм’ер-міністр.
На абласным і раённым узроўнях будуць дзейнічаць адзіныя штабы і камісіі, здольныя аператыўна перабудоўваць сваю працу пад узнікаючыя задачы. Такі падыход дасць магчымасць аптымізаваць дзяржаўныя рэсурсы і якасна павысіць узровень абароненасці кожнага чалавека.
Другой тэмай стала падрыхтоўка фінансавага сектара да ўкаранення лічбавага беларускага рубля. Законапраект карэкціруе Банкаўскі, Падатковы, Бюджэтны кодэксы і шэраг профільных законаў, закладваючы неабходную прававую базу для трэцяй формы нацыянальнай валюты.
Аб тэхналагічных аспектах і гатоўнасці платформы далажыў першы намеснік Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Аляксандр Ягораў. Абагульненыя прапановы і пазіцыю Экспертнага савета агучыў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Раман Бродаў.
Выкарыстанне лічбавага рубля адкрые новыя магчымасці для міжнародных разлікаў і забяспечыць празрысты кантроль за мэтавым расходаваннем бюджэтных сродкаў. У ходзе абмеркавання члены Экспертнага савета падкрэслілі: навацыя павінна стаць па-сапраўднаму зручным і эфектыўным інструментам для людзей і бізнесу.

Галіна КАЗАК.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные