Зона адказнасці кожнага

0
408

Згодна Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь  № 630 “Аб рэагаванні службовых асоб на крытычныя выступленні ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі”  рэдакцыяй газеты “Петрыкаўскія навіны” быў накіраваны ў КВУП “Петрыкаўскі райжылкамгас”  крытычны артыкул “Каб не жыць сярод смецця”, размешчаны на старонках газеты ў верасні. На днях прыйшоў адказ на крытычную публікацыю, у якой карэспандэнт вёў размову  пра неналежны стан утрымання кантэйнерных пляцовак у горадзе, месцаў адпачынку ўздоўж дарог, своечасовае выдаленне адходаў на прыпыначных пунктах і на абочынах дарог. Кіраўніцтва  прадпрыемства, згодна Указу, давяло пра ўхіленне парушэнняў, і маніторынгу сітуацыі.

Зона адказнасці кожнага
Карэспандэнт раёнкі выехаў, каб на свае вочы пабачыць навядзенне парадку на зямлі. Службы райжылкамгаса выправілі сітуацыю з раней забруджанай тэрыторыяй. Адсутнасць смецця радавала вока, мясцовасць набыла належны выгляд.
Рэдакцыя газеты будзе трымаць на кантролі сітуацыю з навядзеннем парадку і чакаць адваротнай сувязі ад арганізацый і прадпрыемстваў, якія атрымалі ад нас лісты аб парушэннях заканадаўства па ахове працы.
А яшчэ хочацца нагадаць землякам –  парадак у горадзе  залежыць не ад адной арганізацыі, а ад усіх нас.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о