Злачынства ў п’яным чадзе

0
272

Судом Петрыкаўскага раёна разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да жыхара райцэнтра па частцы 3 артыкула 147 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, пацягнуўшае па неасцярожнасці смерць пацярпелага).

Як устаноўлена ў час следства, 14 кастрычніка 2022 года абвінавачаны, знаходзячыся ў стане моцнага алкагольнага ап’янення, зайшоў у госці да свайго знаёмага. У час зносінаў паміж імі ўзнік канфлікт, у выніку якога абвінавачаны на падставе асабістых непрыязных адносінаў стаў наносіць гаспадару дома ўдары нагамі і рукамі па ўсім целе, у тым ліку і па галаве. Біў з такой сілаю, што пырскі крыві разляталіся па ўсім пакоі, трапляючы на сцены і вокны. Пасля збіцця, усвядоміўшы, што зрабіў, ён сам выклікаў работнікаў хуткай медыцынскай дапамогі, якія забралі ледзь жывога пацярпелага ў бальніцу. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў ён па прашэсці некалькіх дзён памёр.

У час следства абвінавачаны сваю віну не прызнаваў і сцвярджаў, што пацярпелага не біў. У сваю чаргу, пры якіх абставінах у яго з’явіліся цялесныя пашкоджанні, патлумачыць не мог.

У час правядзення аб’ёмнай працы следчымі здабыта дастаткова доказаў, якія паказваюць на непасрэдную датычнасць абвінавачанага ў здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства.

Прысудам суда Петрыкаўскага раёна ад 13 сакавіка ён асуджаны да пакарання ў выглядзе 7 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі.

Сяргей ТАБОЛІЧ,
пракурор раёна.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о