22 сакавіка ўся Беларусь ушаноўвала памяць трагічных падзей – 80 гадоў таму карны атрад фашыстаў спаліў на Лагойшчыне вёску Хатынь разам з яе палутара сотнямі жыхарамі, палова з якіх дзеці. Вядома, прымнажае трагізм і жудаснасць сітуацыі тое, што ў кожным куточку нашай краіны знойдзецца свая Хатынь: звыш дзевяці тысяч нашых вёсак былі знішчаны фашысцкімі захопнікамі, з якіх 5295 акупанты і іх паплечнікі спалілі разам з жыхарамі. Адна з такіх – Людзвіноў.

Напамінам страшных падзей стаіць тут маўклівы манумент, што ўяўляе сабой дзве постаці: сталага мужчыну ў ваеннай форме і прысеўшую поруч дзяўчыну. Разам яны нібы схіляюцца над спаленай у сакавіку 1943 года вёскай і жудасна знішчанымі жыхарамі. Сама назва Людзвіноў нібы паказвае на месца, дзе жылі і працавалі, знаходзілі сваё шчасце людзі. Але разам з разуменнем станоўчага сэнсу назвы населенага пункту, мясцовыя добра ведаюць і сумную гісторыю пра памяць ліхалецця, што паўстала з агню.
Распачаў мітынг-рэквіем сваёй прамовай старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан. Сярод слоў пра захаванне памяці і шанаванне сваёй гісторыі ён асабіста звярнуўся да падрастаючага пакалення, нагадаўшы, што менавіта моладзі, у ланцугу пакаленняў, варта годна і паважліва пераймаць спадчыну зберажэння святой праўды пра пакуты нашых продкаў, што коштам свайго жыцця захавалі незалежнасць і здабылі мір на нашай зямлі.

Жудасную гісторыю пра генацыд беларускага народу распавёў прысутным пракурор раёна Сяргей Таболіч. Супрацоўнікі пракуратуры і зараз расследуюць страшныя справы знішчэння нашых землякоў нацыстамі і робяць выснову: забітых і закатаваных мірных жыхароў больш, чым мы ўяўлялі да апошняга часу.

Трагічную гісторыю Людзвінова расказала Марыя Корж, якая захавала яе з першых вуснаў – ад сведак таго бесчалавечнага агню і папялішча.

Са зваротным словам ад моладзі выступіла першы сакратар райкама “БРСМ” Васіліна Маслава, а ўдзельнік міжнароднага праекту “Цягнік Памяці”, вучань Курыціцкай сярэдняй школы Ілья Боўсун разам са старшынёй райарганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Уладзімірам Жукаўцом адкрылі на мемарыяле шыльду. Цяпер QR-код дазволіць кожнаму, хто прыпыніўся каля помніка, праз гаджэт далучаны да сусветнага павуціння, даведацца пра трагічныя падзеі, што адбыліся ў вёсцы 80 гадоў таму.

Пасля літургіі настаяцеля Курыціцкай царквы іконы Божай Маці “Неспадзяваная Радасць”, прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання ахвяр ваеннага ліхалецця і ўсклалі кветкі да манумента. Памяці ўсіх загінуўшых у час Вялікай Айчыннай вайны прагучаў у паветры “ваенны салют” з некалькіх стрэлаў.

Увазе прысутных былі прапанаваны вакальныя кампазіцыі. Некаторыя з удзельнікаў мітынгу-рэквіема не стрымалі слёз. Напрыканцы самыя маленькія ўдзельнікі мерапрыемства выпусцілі ў неба папяровых галубоў на паветраных шарах, з надрукаванымі пажаданнямі дабра, міру, стварэння і росквіту.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Вёска, спазнаўшая гора  знішчальнага агнюВёска, спазнаўшая гора  знішчальнага агню Вёска, спазнаўшая гора  знішчальнага агню Вёска, спазнаўшая гора  знішчальнага агню Вёска, спазнаўшая гора  знішчальнага агню Вёска, спазнаўшая гора  знішчальнага агню Вёска, спазнаўшая гора  знішчальнага агню Вёска, спазнаўшая гора  знішчальнага агню Вёска, спазнаўшая гора  знішчальнага агню

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о