Згодна традыцыям

Вялікдзень – галоўнае свята праваслаўных хрысціян, самы светлы i самы радасны дзень у годзе. 24 красавіка ў філіяле “Муляраўскі СДК” прайшла забаўляльная праграма “Велікоднае меню”. Запрошаныя госці i ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Івушкі” пазнаёміліся з гісторыяй свята. У гэты дзень вернікі адзначаюць Уваскрэсення з мёртвых Ісуса Хрыста. Праваслаўная царква святкуе Вялікдзень ужо больш за дзве тысячы гадоў. Для хрысціян ён набыў асаблівае значэнне. Культарганізатар Людміла Грэська расказала пра традыцыю фарбаваць яйкі, пра звычай абменьвацца імі на свята. Пры гэтым людзі даруюць адно аднаму ўсе крыўды, непаразуменні, а можа быць i злосць. Збіраліся людзі натоўпам i хадзілі з дому ў дом, спыняліся перад вокнамі i спявалі песні.
Затым удзельнікі аб’яднання пагулялі ў гульні “Пакруці яйка”, “Вясёлая эстафета”, удзельнікі мастацкай самадзейнасці павіншавалі гасцей музычнымі нумарамі. Узнагародай прысутным сталі чаяванне з велікоднымі кулічамі i дэгустацыя святочных фарбаваных яек.

Наталля Пінчук,
загадчык філіяла “Муляраўскі СДК”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о