Заняткі пад грыфам захавання бяспекі

0
520

Заняткі пад грыфам захавання бяспекі

У Петрыкаўскай райструктуры Добраахвотнага таварыства садзеяння арміі, авіяцыі і флоту прайшлі заняткі па арганізацыі работы па ахове працы ў арганізацыйных структурах ДТСААФ.

Першым перад удзельнікамі мерапрыемства выступіў выконваючы абавязкі начальніка аддзялення ДАІ Петрыкаўскага РАУС Дзмітрый Прыходзька, які азнаёміў прысутных са статыстыкай найбольш частых здарэнняў, звярнуў увагу на прафілактычныя меры, што ажыццяўляюць дзяржінспектары ва ўстановах адукацыі, арганізацыях і калектывах.

– Магу зазначыць, што да падрыхтоўкі вадзіцеляў ДТСААФ у нас пытанняў не ўзнікае. Але адказваючы на пытанне: “Што можна параіць для развіцця сістэмы навучання вашых курсантаў?”, – прапанаваў бы інструктарам часцей звяртацца да ўласнага вопыту. Дарога – месца павышанай увагі і для забеспячэння бяспекі ўсіх удзельнікаў руху трэба не толькі добра ведаць і бездакорна выконваць ПДР, але і быць гатовым да пазаштатных сітуацый, прадугледжваць магчымыя здарэнні на некалькі крокаў наперад. А гэтаму могуць навучыць толькі прафесіяналы з багатым вопытам, – падзяліўся меркаваннем Дзмітрый Анатольевіч.

З паведамленнем пра аргані-зацыю работы па забеспячэнні пажарнай бяспекі выступілі супрацоўнікі РАНС. Пра парушэнні і недагляды, выяўленыя ў хо-дзе маніторынгу аргструктур і арганізацый ДТСААФ па выкананні заканадаўства і пытаннях аховы працы і пажарнай бяспекі распавёў вядучы інжынер па ахове працы Цэнтральнага савета ДТСААФ Юрый Кукіш.

З дакладам пра работы павышанай небяспекі, акалічнасці прыёму на работу, навучанне, стажыроўку і інструктажы выступіў вядучы спецыяліст па транспарце аблструктуры ДТСААФ Уладзімір Гермацкі.

Мерапрыемства працягнулася знаёмствам дэлегатаў з вобласці і сталіцы з навучальна-матэрыяльнай базай Петрыкаўскай райструктуры. Варта адзначыць, што госці засталіся задаволены пабачаным, рэзюмаваўшы, што петрыкаўскія курсанты ДТСААФ маюць адны з лепшых умоў падрыхтоўкі, сярод створаных у вобласці. Акрамя гэтага, трэба заўважыць, што па некаторых пунктах наша райструктура нават пераўзыходзіць існуючыя патрабаванні. У прыватнасці, нават у некаторых вялікіх гарадах няма асфальтаванага пакрыцця на аўтадроме для грузавых аўтамабіляў, у той час як у Петрыкаве яно ў наяўнасці.

Разам з тым, добрая матэрыяльная забяспечанасць дае відавочны плён – па паказчыку здаўшых іспыты і атрымаўшых вадзіцельскае пасведчанне курсантаў Петрыкаўская райструктура ДТСААФ таксама з’яўляецца адной з лепшых у вобласці.
Падводзячы вынік праведзеным заняткам, старшыня Петрыкаўскай райструктуры Аляксандр Рудзько адзначыў, што такія мерапрыемствы праводзяцца пастаянна, і вось прымаць гасцей прыйшла чарга Петрыкаўшчыне. “Даве-дзеная інфармацыя была вельмі карыснай, кожны атрымаў адказы на актуальныя пытанні. Высокая адзнака была дадзена працы нашага калектыву. Мы і надалей бу-дзем працаваць над павышэннем якасці падрыхтоўкі і ўдасканаленні вучэбна-матэрыяльнай базы. Заўсёды радыя новым курсантам, што зацікаўленыя навучацца для атрымання вадзіцельскага пасведчання патрэбнай катэгорыі”.

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о